Паланаеўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Паланаеўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Карэліцкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Паланая
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 16 сакавіка 1987

Палана́еўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Паланая.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Дальняруцкі сельсавет у складзе Валеўкаўскага раёна (з 25 лістапада 1940 года Карэліцкі раён) Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Дольная Рута (Дальняя Рута). З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Паланаеўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Паланая[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Карэліцкага раёна. 16 сакавіка 1987 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Запольскага сельсавета.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.