Палацца дэла Канчэлерыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Палацца дэла Канчэлерыя.

Палацца дэла Канчэлерыя (з італьянскага перакладаецца як "Палац Канцылярыі", маючы на ўвазе Апостальскую канцылярыю) — палац у Рыме, Італія, у стылі рэнесансу, размешчаны паміж сучаснымі вуліцай Корса Віторыа Эмануіл II і плошчай Кампа дэі Фіёры, у раёне Парыёнэ. Палацца быў пабудаваны паміж 1489 і 1513 гадамі[1] невядомым архітэктарам для кардынала Рафаэля Рыярыа, камерленга Рымска-каталіцкай царквы, і лічыцца адным з самых ранніх палацаў у Рыме ў стылі архітэктуры Рэнесансу. У палацы дзейнічае Папская канцылярыя, а таму ён з'яўляецца анклавам Ватыкана і не належыць Італіі. Палац мае статус аб'екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, уваходзячы ў групу будынкаў, вядомых як «Гістарычны цэнтр Рыма і ўладанні Ватыкана, якія карыстаюцца правамі экстэрытарыйнасці».[1]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Палацца дэла Канчэлерыя быў пабудаваны для кардынала Рафаэля Рыярыа, які займаў пасаду камерленга Рымска-каталіцкай царквы пры яго магутным дзядзьку, Папе Сіксце IV. Хадзілі чуткі, што сродкі на пабудову палаца былі здабыты ў гульні і за адну ноч. Узвядзенне палацца традыцыйна прыпісваецца Доната Брамантэ і Андрэа Брэнья. Цяпер меркаванні аб архітэктары палаца разыходзяцца, лічыцца што Франчэска дзі Джорджа і Бачыа Пантэлі меркавана ўдзельнічалі ў ранніх стадыях праектавання.

У 1517 годзе палац быў канфіскаваны першым Папам з роду Медычы, Львом X, які не забыўся пра ролю Папы Сікста IV і яго пляменніка Рафаэля Рыярыа ў змове Пацы, у свой час накіраванага на звяржэнне ўлады Медычы ў Фларэнцыі і заменай яе на сям'ю Дэла Роверэ. Тут ён і размясціў сваю канцылярыю. З 1753 года віцэ-канцлерам стаў якабіцкі прэтэндэнт на трон Брытаніі, Генрых Бенедыкт Сцюарт, якабіцкі "Генрых IX".[2]

Падчас рэвалюцыі 1848—1849 гадоў у Папскай вобласці створаны Рымскі Устаноўчы сход засядаў тут на працягу вельмі кароткага свайго існавання.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Палацца дэла Канчэлерыя: гравюра XVIII стагоддзя Джузэпэ Вазі, якая перабольшвае глыбіню П'яцца дэла Канчэлерыя перад палацам.

Палацца дэла Канчэлерыя стаў першым палацам у Рыме пабудаваным з нуля ў новым стылі архітэктуры Рэнесансу. Часткай яго доўгага фасад з'яўляецца маленькая базіліка Сан-Ларэнца дзі Дамаза — царква V стагоддзя (чый інтэр'ер быў перароблены) размешчана, як і базіліка Святога Клімента сярод іншых, на месцы старажытнарымскага мітрэума (язычніцкага храма); раскопкі ў 1988-1991 гадоў паказалі, што царква была закладзена Рымскім Папам Дамасіем I, і з'яўлялася адной з найважнейшых раннехрысціянскіх цэркваў у Рыме. Таксама былі выяўлены могілкі, якія выкарыстоўваліся з VIII стагоддзя і амаль да пачаткі ўзвядзення палаца.

Фасад палаца з яго чаргаваннем плоскіх падвойных пілястраў паміж арачнымі вокнамі выкананы ў фларэнційскай канцэпцыі, параўнальнай з Палацца Ручэлаі дойліда Альберці. Агульны прынцып мура з выразаннем гладкіх паверхняў і пазам па краях мае старажытнарымскае паходжанне. Партал быў перабудаваны ў XVI стагоддзі Даменіка Фантана па загадзе кардынала Алесандра Фарнезэ.

Будаўнічы траверцін, колеру косці, быў здабыты з бліжэйшых рымскіх развалін Тэатра Пампея. 44 егіпецкіх гранітных калоны са старой Базілікі Сан-Ларэнца былі ўсталяваны ва ўнутраным дворыку палаца, яны ж у сваю чаргу былі ўзяты для царквы з Тэатра Пампея.[3]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Historic Centre of Rome, the Properties of the Holy See in that City Enjoying Extraterritorial Rights and San Paolo Fuori le Mura (accessed: 2011-07-22)
  2. A Jacobite Gazetteer - Rome, (accessed: 2011-07-22)
  3. Middleton, John Henry (1892). Remains of Ancient Rome, volume 2. Adamant Media Corporation. p. 69. ISBN 140217473X. 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]