Палац Лінлітгау

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Палац Лінлітгоу)
Jump to navigation Jump to search
Паўночны і заходні бок палаца Лінлітгау

Палац Лінлітгау (англ.: Linlithgow Palace) — палац у Шатландыі ў вобласці Заходні Лоціян. Размешчаны ў 24 км на захад ад Эдынбурга паміж горадам Лінлітгау і возерам Лінлітгау. Палац быў улюблёнай рэзідэнцыяй Сцюартаў. У ім нарадзілася Марыя Сцюарт.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Уваход у палац Лінлітгау, пабудаваны каралём Джэймсам V каля 1533
Паўднёвы бок палаца
Чатыры еўрапейскія рыцарскія ордэны (Ордэн Падвязкі, Ордэн чартапалоху, Ордэн Залатога Руна і Ордэн Святога Міхаіла), якія належалі Якаву V, над аркай пярэдняга ўваходу
Усходні бок палаца

У 1424 годзе Якаў I пачаў адбудоўваць палац Лінлітгау пасля пажару, які знішчыў былы будынак. Лінлітгау стаў па-сапраўднаму шыкоўным «фешэнэбельным палацам», прыемным прыпынкам для каралеўскай сям'і падчас падарожжа па дарозе, якая злучала Эдынбургскі замак і замак Стэрлінг.

Старадаўні палац стаў «каралеўскай дзіцячай» для Якава V (нарадзіўся ў 1512 г.), Марыі Сцюарт (нарадзілася ў 1542 г.) і прынцэсы Елізавета (нарадзілася ў 1596 г.), больш вядомай, як «Зімовая каралева». Пасля 1603 года, калі Якаў VI перанёс свой каралеўскі двор у Лондан услед за сваёй каранацыяй, як Якава I Англійскага, палац хутка заняпаў. У верасні 1745 з-за неасцярожнага абыходжання з агнём яго апошніх пастаяльцаў, прадстаўнікоў Гановерскай дынастыі, адбыўся пажар, і будынак быў знішчаны. У нашы дні велічны каралеўскі палац Сцюартаў у Лінлітгау стаіць без даху, у запусценні.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]