Сент-Джэймскі палац
| Славутасць | |
| Сент-Джэймскі палац | |
|---|---|
| St. James’s Palace | |
| Палацавы партал XVI ст. | |
| 51°30′17″ пн. ш. 0°08′15″ з. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Лондан |
| Архітэктурны стыль | цагляная готыка |
| Дата заснавання | 1536 |
| Сайт | royal.gov.uk/output/page… |
Сент-Джэймскі палац (англ.: St. James’s Palace) — адзін з найстарэйшых у Лондане. Знаходзіцца на вуліцы Пэл Мэл на поўнач ад аднайменнага парку. Пабудаваны на месцы сярэднявечнага лепразорыя Св. Якава (Джэймса) з чырвонай цэглы як другая сталічная рэзідэнцыя Генрыха VIII. Тут памерла яго дачка Марыя Цюдор, і ў палацавай капэле (арх. Ініга Джонс) захоўваюцца яе вантробы і сэрца.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]
Да 1698 года англійскія каралі жылі ва Уайтхоле і толькі пасля яго знішчэння ў 1698 г. Сент-Джэймскі палац стаў асноўным месцазнаходжаннем каралеўскага двара. Прыдворныя жаліліся на цеснату і старасць памяшканняў, так што іх прыпадала ўвесь час рамантаваць і пашыраць. Самі манархі аддавалі перавагу больш ціхаму і ўтульнаму Кенсінгтонскаму палацу, і пасля вялікага пажару 1809 года палац на Пэл Мэл быў імі фактычна закінуты.
Пры ўзыходжанні на прастол у 1837 г. каралева Вікторыя афіцыйна зрабіла сваёй галоўнай рэзідэнцыяй Букінгемскі палац, пакінуўшы Сент-Джэймскі палац месцазнаходжаннем двара прынца Уэльскага.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сент-Джэймскі палац- Сайт брытанскай манархіі
