Палац Сапегаў (Варшава)
Палац | |
Палац Сапегаў | |
---|---|
польск.: pałac Sapiehów | |
![]() | |
52°15′15″ пн. ш. 21°00′24″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Варшава |
Архітэктурны стыль | ракако |
Архітэктар | Іаган Зыгмунд Дэйбель |
Заснавальнік | Ян Фрыдэрык Сапега |
Дата заснавання | 1746 і XVIII стагоддзе |
Будаўніцтва | 1731—1746 гады |
![]() |
Палац Сапегаў (польск.: pałac Sapiehów w Warszawie) — адзін з палацаў, размешчаных у Новым горадзе, раёне Варшавы (Польшча). Палац раней належаў магнацкаму роду Сапегаў, якія і далі сваё імя палацу, цяпер у ім размешчана акруговая школа.[1]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]

Палац быў пабудаваны па замове Яна Фрыдэрыка Сапегі, канцлера вялікага літоўскага, архітэктарам Іаганам Зыгмундам Дэйбелем у стылі ракако ў 1731—1746 гадах[2] Ён узводзіўся ў французскім стылі гарадскога палаца, так званым асабняку. Тым часам ён складаўся з пяцівосевага галоўнага будынка (corps de logis) і двух асобных будынкаў паміж палацам і вуліцай.[1] Паміж 1741—1742 гадамі аднапавярховы будынак быў злучана з палацавым комплексам, а паміж 1771—1790 гадамі і другі будынак уз’яднаўся з галоўным corps de logis.
У 1818—1820 гадах да палаца была зроблена прыбудова, дзе размясціліся Сапежынскія казармы (Koszary sapieżyńskie).[2] Пераўтварэнне будынка ў неакласічным стылі было справай рук архітэктара Вільхельма Хенрыка Мінтэра.[3] Падчас паўстання 1830—1831 гадоў палац служыў казармай для польскага 4-га пяхотнага палка (Czwartacy).[2]
Разбураны ў 1944 годзе нямецкімі нацыстамі, палац быў адноўлены ў 1950-я гады Марыяй Захватавіхавай[2].
Зноскі
- ↑ а б (англ.) "Pałac Sapiehów". www.warszawa1939.pl. Праверана 2009-03-23.
- ↑ а б в г (англ.) "The Sapieha Palace". eGuide / Treasures of Warsaw on-line. Праверана 2009-03-23.(недаступная спасылка)
- ↑ (польск.) "Sapieha Palace". www.warsawtour.pl. Праверана 2009-03-23.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Julius A. Chroscicki und Andrzej Rottermund, Architekturatlas von Warschau, 1. Auflage, Arkady, Warschau 1978, S. 228
- Małgorzata Danecka, Thorsten Hoppe, Warschau entdecken. Rundgänge durch die polnische Hauptstadt, Trescher Verlag, ISBN 978-3-89794-116-8, Berlin 2008, S. 109
- Tadeusz S. Jaroszewski, Paläste und Residenzen in Warschau, Verlag Interpress, ISBN 83-223-2049-3, Warschau 1985, S. 142.
- Janina Rukowska, Reiseführer Warschau und Umgebung, 3. Auflage, ISBN 83-217-2380-2, Sport i Turystyka, Warschau 1982, S. 48 f.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Палац Сапегаў (Варшава)