Ян Фрыдэрык Сапега
Ян Фрыдэрык Сапега | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Jan Fryderyk Sapieha | |||||||
![]() Ян Фрыдэрык Сапега, партрэт XVIII ст. | |||||||
Герб «Ліс» | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхал Сервацы Вішнявецкі | ||||||
Пераемнік | Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
18 кастрычніка 1680[1][2][…] |
||||||
Смерць |
6 ліпеня 1751[3][4][…] (70 гадоў) ці 5 ліпеня 1751[1] (70 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сапегі | ||||||
Бацька | Казімір Уладзіслаў Сапега[4] | ||||||
Маці | Францішка з Копцяў[d][4] | ||||||
Жонка | Канстанцыя Францішка з Радзівілаў[d][5][3][…] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Ян Фрыдэрык Сапега (18 кастрычніка 1680, в. Дабратычы Берасцейскага павета — 6 ліпеня 1751) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі канцлер літоўскі (з 1735).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў з роду Сапегаў герба «Ліс», сын Казіміра Уладзіслава Сапегі і Францішкі з Копцяў.
Вучыўся ў езуіцкіх калегіумах у Берасці, Любліне і Варшаве. У час Паўночнай вайны 1700—1721 спачатку быў на баку Аўгуста II, далучыўся да Сандамірскай канфедэрацыі, у 1706 перайшоў у лагер Станіслава Ляшчынскага, ад якога атрымаў пасаду рэферэндара літоўскага (1706—1709). Пасля вяртання на трон Аўгуста II амнісціраваны.
Кашталян менскі ў 1711—1712 (адмовіўся ад пасады), троцкі ў 1716—1735, вялікі канцлер літоўскі з 1735. Далучыўся да Тарнагродскай канфедэрацыі праціўнікаў караля. Выбіраўся паслом на соймы, дэпутатам Трыбунала Літоўскага. Валодаў Коднем, Дарагастаямі, Муравіцай, Капыламі, Чарнобылем, быў старостам берасцейскім (з 1697) і прапойскім (з 1739). Кавалер ордэна Белага Арла з 1730 года.
Спадчына
[правіць | правіць зыходнік]Значную частку жыцця правёў у Кодні, дзе сабраў вялікую бібліятэку, якая станам на 1744 складалася з 3500 экзэмпляраў.
Напісаў гісторыю абраза Дзевы Марыі ў Кодні (Торунь, 1720), гістарычна-генеалагічны нарыс роду Сапегаў (Варшава, 1730) і інш. У Кодзенскім касцёле стварыў партрэтную галерэю Сапегаў[6].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б Dr. Constant v. Wurzbach Sapieha, Johann Friedrich // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 28. — S. 237.
- ↑ Jan Fryderyk Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2020. — С. 185. — ISBN 978-83-65880-89-5
- ↑ а б в г Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 99. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- ↑ Анатоль Грыцкевіч. Сапегі Архівавана 19 снежня 2021. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Мацук А. Сапега Ян Фрыдэрык // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 545. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ян Фрыдэрык Сапега
- Нарадзіліся 18 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1680 годзе
- Нарадзіліся ў Берасцейскім павеце
- Памерлі 6 ліпеня
- Памерлі ў 1751 годзе
- Памерлі 5 ліпеня
- Памерлі ў Малапольскай правінцыі
- Пахаваныя ў Кодані
- Сапегі
- Выпускнікі Брэсцкага езуіцкага калегіума
- Выпускнікі Люблінскага езуіцкага калегіума
- Выпускнікі Варшаўскага езуіцкага калегіума
- Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
- Асобы
- Сенатары Рэчы Паспалітай
- Канцлеры вялікія літоўскія
- Кашталяны троцкія
- Кашталяны менскія
- Рэферэндары вялікія літоўскія
- Старосты берасцейскія
- Старосты прапойскія