Палац Чапскага (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Палац Чапскага, Мінск)
Палац
Палац Чапскага
Палац Чапскага на паштоўцы пачатку XX ст.
Палац Чапскага на паштоўцы пачатку XX ст.
53°53′51,85″ пн. ш. 27°33′08,95″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Архітэктурны стыль эклектыка
Архітэктар Віктар Шротэр  (руск.)
Заснавальнік Караль Чапскі
Дата заснавання 1894
Стан не захаваўся
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палац Чапскага — палац графа Караля Чапскага ў Мінску.

Збудаваны ў 1894 годзе, за часамі Другой Сусветнай вайны пацярпеў мала, знішчаны ў пасляваенны час. Цяпер на гэтым месцы знаходзіцца будынак з ювелірнай крамай «Чараўніца» і кінатэатрам «Цэнтральны» (пр. Незалежнасці, 13).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Палац узведзены ў 1894 годзе паводле праекта архітэктара Віктара Шротэра  (руск.).

Акрамя жылых памяшканняў, на першым паверсе палаца (якраз там, дзе аркады) размяшчалася Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі. У 1906 годзе ў будынку палаца адчынілася лясная біржа, пры якой з 27 снежня 1908 года па 3 студзеня 1909 года прайшоў Калядны лясны кірмаш. У 1912 годзе біржа зрабілася агульнатаварнай.[1]

Пасля Другой сусветнай вайны, калі праектавалася першая чарга новай забудовы тагачаснай вул. Савецкай, каля 1949 годзе палац Чапскага быў знесены, хоць ён зусім не замінаў трасіроўцы новага праспекту.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Трохпавярховы эклектычны палац упрыгожваў ніжні ярус аркадаў, а акцэнтам усяго будынка быў эркер, які выступаў з асноўнага аб’ёму палаца на ўсю яго вышыню.[2]

Зноскі

  1. Будынак Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі // Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Г. Валажынскі; пад. рэд. З. В. Шыбекі — Мінск: Харвест, 2007— 272 с.: іл. ISBN 978-985-16-0092-8. С. 156
  2. Алег Дзярновіч. На руінах Мінску // Наша Ніва, 1 красавіка 2009

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]