Палац Шандара
| Славутасць | |
| Палац Шандара | |
|---|---|
| венг.: Sándor-palota | |
| | |
| 47°29′52″ пн. ш. 19°02′18″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Архітэктурны стыль | класіцызм |
| Архітэктар | Міхай Полак і Johann Nepomuk Amann[d] |
| Дата заснавання | 1806 |
Палац Шандара (венг.: Sándor-palota) — палац у Будайскай крэпасці. Пабудаваны ў 1806 годзе па праекце архітэктара Міхая Полака для графа Вінсента Шандара. Са жніўня 1919 года па чэрвень 1941 года ў палацы Шандара працавалі прэм'ер-міністры Венгрыі. Падчас Другой сусветнай вайны палац быў цалкам разбураны. Аднаўленчыя працы завяршыліся толькі ў 2002 годзе. З 22 студзеня 2003 года палац Шандара з’яўляецца афіцыйнай рэзідэнцыяй Прэзідэнта Венгрыі.
Фасад палаца Шандара ўпрыгожаны барэльефамі, якія адлюстроўваюць грэчаскіх багоў і сцэну пасвячэння графа Шандара ў рыцары. На ўсходняй сцяне палаца ўсталявана мемарыяльная дошка ў гонар графа Пала Тэлекі, прэм’ер-міністра Венгрыі напярэдадні Другой сусветнай вайны. У знак пратэсту супраць рашэння прапусціць праз тэрыторыю Венгрыі германскія войскі ён скончыў жыццё самагубствам. Інтэр’еры палаца славяцца сваімі габеленамі, крыштальнымі жырандолямі і карцінамі Карая Лотца.
Палац Шандара адкрыты для наведвальнікаў толькі адзін раз у годзе, звычайна ў верасні, калі ў рамках штогадовых Дзён культурнай спадчыны Венгрыі ў ім праводзіцца выстаўка.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Венгрия. Издательство «Вокруг света», 2009 ISBN 978-5-98652-226-5
- Михаэль Херл. Будапешт. Издательство Polyglott, 1996 ISBN 5-88395-021-3
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Палац Шандара
