Міхай Полак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхай Полак
Mihály Pollack (portrait).jpg
Дата нараджэння 30 жніўня 1773(1773-08-30)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 студзеня 1855(1855-01-05) (81 год) ці 3 студзеня 1855(1855-01-03)[3] (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Уплыў Johann Ferdinand von Hohenberg[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мі́хай Полак (венг.: Pollack Mihály; 30 жніўня 1773, Вена — 5 студзеня 1855, Пешт) — аўстра-венгерскі архітэктар, прадстаўнік класіцызму.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Першыя ўрокі ў архітэктуры атрымаў ад свайго бацькі, таксама архітэктара. Вучыўся ў венскай Акадэміі мастацтваў. У 1794 годзе пераехаў у Мілан да свайго зводнага брата Леапольда Полака, дзе ўдзельнічаў у працы над Міланскім саборам. У 1798 годзе пераехаў у Пешт для працы над праектам лютэранскай царквы.

З 1808 года Міхай Полак уваходзіў у архітэктурны камітэт Пешта і тым самым адыграў велізарную ролю ў афармленні горада. У Пешце Полак будаваў жылыя дамы і палацы ў стылі позняй готыкі з элементамі класіцызму. Па праекце Полака ў Будапешце пабудаваны будынкі Венгерскага нацыянальнага музея, палаца Шандара ў Будзе і былой ваеннай акадэміі Людовікі. Імя Міхая Полака носіць адна з плошчаў венгерскай сталіцы ў Пешце непадалёк ад Венгерскага нацыянальнага музея.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Mihály Pollack // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL
  2. а б Поллак Михай // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Dr. Constant v. Wurzbach Pollak, Michael // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 23. — S. 81.
  4. Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
  5. Pollack, Mihály // Österreichisches Biographisches Lexikon 1815–1950Österreichische Akademie der Wissenschaften. Праверана 11 ліпеня 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]