Палехі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палехі
Рассяленне Сцяг Расіі Расія
Этнічныя мовы Курска-Арлоўская група гаворак
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) Праваслаўе
Геаграфічна-моўная група Russian sub-ethnic and ethnographic groups[d]
Блізкія этнасы беларусы

Палехі — субэтнічная група Усходніх славян на тэрыторыі Арлоўска-Калужскага Палесся (лясістыя і забалочаныя месцы ў басейне вярхоўяў рэк Акі і Дзясны).

Да сярэдзіны XVI стагоддзі змяшаліся з рускім насельніцтвам, якое сыходзіла ў лясы з даліны Акі, асцерагаючыся захопу ў палон пры набегах крымскіх татараў.

Гэтак жа як і палешукі, назва палехі абазначае «жыхара Палесся». Працяглыя этнакантакты паляхаў з беларускім насельніцтвам на захадзе прывялі да з’яўлення агульных рыс у іх культуры. Для палехаў былі характэрны асаблівасці паўднёварускай этнаграфічнай групы з дабаўленнем беларускіх, украінскіх і збольшага літоўскіх культурных кампанентаў. Асаблівасцю сядзібных комплексаў палехаў была накіраванасць дома фасаднай сцяной у двор замкнёнага тыпу. У мужчынскім адзенні пераважаў белы колер, у жаночым нараўне з распаўсюджваннем паўднёварускага комплексу (ворны андарак, рагатая кічка, сарака з пазытыльнікам) існавалі элементы, уласцівыя ўкраінцам і беларусам (андара, блізкая па кроі да ўкраінскай плахты, ручніковы галаўны).

Зноскі