Перайсці да зместу

Палешукі

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палешукі
В. Баратынскі. Палешукі, 1908
В. Баратынскі. Палешукі, 1908
Саманазва тутэйшыя
Рассяленне Сцяг Беларусі Беларусь
Сцяг Украіны Украіна
Сцяг Польшчы Польшча
Этнічныя мовы заходнепалеская мова
Рэлігія праваслаўе, каталіцтва
Уваходзіць у усходнія славяне
Роднасныя народы беларусы, украінцы

Палешукі́ (палеск.: полешукы; укр.: поліщуки; польск.: Poleszucy) — карэннае насельніцтва Палесся. Назва «паляшук» ёсць экзаэтнонімам і як саманазва жыхарамі Палесся ўжываецца зрэдку. Жыхары Палесся захавалі многія архаічныя рысы ў матэрыяльнай і духоўнай культуры, мове і самасвядомасці[1].

Найбольш адметнай этнаграфічнай групай ёсць заходнія палешукі — усходне-славянская этнічная супольнасць з некаторымі прыкметамі самабытнага этнасу, які, аднак, канчаткова не склаўся[2]. Згодна з Фёдарам Клімчуком, паводле ўмоў гаспадарання заходнія палешукі падзяляюцца на тры групы насельніцтва[1]:

  • Лесавы́я людзі (палеск.: лісовы́йі лю́дэ) — жыхары вёсак, якія прылягаюць да лесу;
  • Палявікі, палюхі або пульвіна́ (палеск.: полёвыкы́, полюхы́, пульвына́) — каля іх паселішчаў не было лясоў ці балот;
  • Балацюкі, багнюкі або бало́тнныя людзі (палеск.: болотюкы́, багнюкы́, боло́тяны лю́дэ) — жыхары прылеглых да балот вёсак, часам жылі на ўзвышшах сярод балот; найменей значная група.
М. Доўнар-Запольскі, фота 1901—1914 гадоў

Яшчэ ў XIX стагоддзі шэраг даследчыкаў (Доўнар-Запольскі, Шэндрык і іншыя) заўважалі наяўнасць у заходніх палешукоў прыкметных асаблівасцей аблічча. Юльян Талько-Грынцэвіч на падставе антрапалагічных рыс выдзяляў палешукоў у самастойную групу, хоць і адзначаў іх блізкасць да беларусаў[3]. Павел Шпілеўскі адрозніваў палескую мову ад беларускай і ўкраінскай і акрэсліў межы яе распаўсюджання[4]. Юзаф Абрэмбскі лічыў магчымым выдзяліць насельніцтва Палесся ў асобную этнічную групу[5]. Этнаграфічныя асаблівасці насельніцтва Палесся таксама адзначаў Адам Кіркор[6].

Новагародскае і Палескае (Берасцейскае) ваяводствы, мапа 1665 года
Палескае ваяводства міжваеннай Польшчы
Палеская вобласць БССР у 1938—1954 гадах
Палеская мова паводле перапісу 1931 года ў Польшчы
Берасцейскае і Наваградскае ваяводствы, 1781 год

Між тым, большасць даследчыкаў сярэдзіны XIX — пачатку XX стагоддзяў адносілі жыхароў Палесся да ўкраінцаў, а іх мову — да гаворак ўкраінскай мовы. У атласах Эркерта і Рытыха, працах гісторыкаў Міхаіла Каяловіча, этнографаў Яўхіма Карскага[7]. Так, згодна з дадзенымі Гродзенскага губернскага статыстычнага камітэта за 1869 год, у Брэсцкім павеце ўкраінцы складалі 51,35 % насельніцтва, у Кобрынскім — 69,59 %[8]. Але падобныя статыстыкі складаюцца толькі на падставе моўнага матэрыялу і паводле меркавання складальнікаў, а не на падставе самавызначэння людзей.

Частка даследчыкаў лічыла, што насельніцтва Заходняга Палесся ўсё ж бліжэй да беларусаў, чым да ўкраінцаў. Такіх поглядаў прытрымліваліся Мітрафан Доўнар-Запольскі[9], Іван Эрэміч[10] і Вітольд Бялыніцкі-Біруля.

Характарыстыка і побыт

[правіць | правіць зыходнік]

Падрабязнае апісанне характару і побыту палешукоў пакінуў святар і этнограф Дзмітрый Булгакоўскі ў сваім зборніку «Пінчукі», выдадзеным у 1890 годзе. На яго думку, пінчукі з'яўляюцца карэннымі жыхарамі Пінскага павета, адрозніваючыся ад жыхароў іншых рэгіёнаў ізаляванасцю свайго пражывання сярод непраходных лясоў і балот. Гэтая адасобленасць дапамагла ім захаваць даўнія звычаі, першабытны светапогляд і архаічную мову, пазбягаючы значнага ўплыву знешняга свету[11].

Булгакоўскі адзначаў моцную прывязанасць пінчукоў да сваёй прыроды. Большую частку жыцця яны праводзілі на палявых работах або ў лесе сакерай, дзе знаходзілі радасць і суцяшэнне ў песнях. Пры гэтым даследчык звяртаў увагу на глыбокі меланхалічны і нават змрочны характар іх фальклору, які быў адбіткам цяжкага паўсядзённага жыцця, асабліва ў перыяд летняй працы на балотах. Летняя праца (страда) апісваецца ім як неверагодна цяжкая, і песні гэтага перыяду былі перапоўненыя скаргамі на лёс, голад і галечу[12].

Пінчукі вылучаліся пакорлівасцю і пэўнай абыякавасцю да жыццёвых нягод. Разам з тым яны цвёрда захоўвалі вернасць старажытным абрадам, гульням (напрыклад, вясновым «танкам» і карагодам) і міфалагічным уяўленням пра светабудову[13].

Жыхары Кобрына (прыблізна 1916 год)
Паляшук (фотаздымак да 1917 года)
Карта беларускіх гаворак (Я. Карскі, 1903)
Паляшук, выява XVIII стагоддзя
Ілюстрацыя палешука Ігнацыя Красоўскага (другая палова XIX стагоддзя)
Юзаф Хелманскі, «Вечар на Палессі», 1909 год
Палеская жанчына з Пінска, 1915 год

На тэрыторыі Заходняга Палесся Беларусі распаўсюджаны заходнепалескія гаворкі, на тэрыторыі Усходняга Палесся Беларусі — паўднёва-заходні дыялект беларускай мовы, на тэрыторыі Украіны — паўночны дыялект украінскай мовы.

Мапа беларускіх дыялектаў
Першая моўная мапа Усходняй Еўропы 1842 года, згодна з якой Берасцейская зямля і сучаснае беларускае Палессе не належаць да ўкраінскай мовы
Валынь і ўкраінскае Палессе маюць адметныя моўныя рысы, як і беларуская мова на Палессі

У 1988 годзе на аснове заходнепалескіх гаворак Беларусі Мікола Шэляговіч (палеск.: Мыкола Шыляговыч) пачаў стварэнне пісьмовай палескай літаратурнай мовы. Тады было ўтворана грамадска-культурнае згуртаванне «Полісьсе» і пачалася распрацоўка пісьмовай нормы адмысловай палескай, ці яцвяжскай, мовы. У 1990 годзе адбылася ўстаноўчая канферэнцыя, на якой абмяркоўваліся розныя этнаграфічныя і мовазнаўчыя праблемы Палесся і, у тым ліку, стварэнне пісьмовай палескай мовы[14].

Мапа Палесся Даніэля Цвікера, 1650 год

Самасвядомасць палешукоў

[правіць | правіць зыходнік]

У выніку падчас перапісу насельніцтва 1931 года ў Палескім ваяводстве 707 тысяч чалавек (64 % насельніцтва ваяводства) назвалі сваю мову «тутэйшаю» (палеск.: тутэйшы; польск.: tutejszy). На Палессі назва «тутэйшыя», у асноўным, адпавядае паняццю «палешукі», аднак у адрозненне ад экзаэтноніма «паляшук», «тутэйшы» з’яўляецца саманазвай, але не этнонімам[15].

  1. а б Клімчук 1999, с. 5—9.
  2. Антонюк 1993.
  3. Талько-Грынцэвіч 1867.
  4. Шпілеўскі 1858, с. 11, 29, 36.
  5. Obrębski 1936, с. 5.
  6. Кіркор 1882, с. 345.
  7. Карскі 1917.
  8. Церашковіч 2004, с. 86.
  9. Доўнар-Запольскі 1895.
  10. Эрэміч 1867.
  11. Булгакоўскі 1890, с. 602.
  12. Булгакоўскі 1890, с. 617—618.
  13. Булгакоўскі 1890, с. 610—611.
  14. Јітвјежа: Тэзы 1990; Јітвјежа: Матырјелы 1990.
  15. Majecki H.. Problem samookreślenia narodowego Poleszuków w Polsce okresu międzywojennego (польск.). Праверана 22 снежня 2025.

Шаблон:Народы Беларусі