Палітычны крызіс у Польшчы (1968)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Польскі палітычны крызіс 1968 года быў справакаваны «закручваннем гаек» з боку 1-га сакратара ЦК ПАРП Уладзіслава Гамулкі, які страчваў уладу, пры падтрымцы правага крыла ПАРП (прэм’ер-міністра Юзафа Цыранкевіча, міністра ўнутраных спраў Мячыслава Мочара і іншых).

Каб прадэманстраваць лаяльнасць Савецкаму Саюзу (у процівагу суседняй Чэхаславакіі, дзе набірала абароты «Пражская вясна»), з санкцыі Гамулкі сталі пагаршацца адносіны з Ізраілем, і ў той жа час унутры Польшчы пачалася цэнзура польскай класікі, якая традыцыйна была накіравана супраць Расійскай імперыі. У выніку забароны спектакля па п’есе А. Міцкевіча «Дзяды»[1] ў сакавіку 1968 гады пачаліся студэнцкія хваляванні, падушаныя варшаўскай міліцыяй пад камандаваннем палкоўніка Слабчыка.

Мочар абвінаваціў у распальванні гэтых хваляванняў «сіяністаў». Загады аб затрыманні «сіяністаў» выдаваліся міліцэйскімі камендатурамі (у прыватнасці, у Гданьску, за подпісам палкоўніка Кальчынскага). Падзеі 1967—1968 гадоў суправаджаліся антысеміцкай кампаніяй, якой кіраваў урад, польскія яўрэі былі абвешчаны Гамулкам «пятай калонай» ізраільскага сіянізму[2]; пасля іх узмацнілася эміграцыя яўрэяў з Польшчы, якую пакінула каля 20 тысяч чалавек[3].

Гэтыя падзеі, аднак, сур’ёзна падарвалі аўтарытэт Гамулкі і толькі ненадоўга адтэрмінавалі падзенне. Неўзабаве (у 1970 годзе) ён быў вымушаны саступіць уладу Эдварду Гераку.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.