Юзаф Цыранкевіч
Юзаф Цыранкевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Józef Cyrankiewicz | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Эдвард Асубка-Мараўскі | ||||||
Пераемнік | Балеслаў Берут | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Балеслаў Берут | ||||||
Пераемнік | Пётр Ярашэвіч | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марыян Спыхальскі | ||||||
Пераемнік | Генрык Яблонскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
23 красавіка 1911[1][2][…] |
||||||
Смерць |
20 студзеня 1989[1][2][…] (77 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Юзаф Цыранкевіч Старэйшы | ||||||
Маці | Рэгіна Шлапак | ||||||
Жонка |
Іаана Галіна Мунк-Ляшчынская Ніна Андрыч Крысціна Тэмпская |
||||||
Нацыянальнасць | паляк | ||||||
Веравызнанне | атэізм | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Род войскаў | People's Guard – Freedom, Equality, Independence[d] | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юзаф Цыранкевіч (польск.: Józef Adam Zygmunt Cyrankiewicz; 23 красавіка 1911, Тарнаў — 20 студзеня 1989, Варшава) — польскі палітычны дзеяч. Прэм’ер-іністр ПНР у 1947—1952 і 1954—1970. Старшыня Дзяржаўнага савета ПНР у 1970—1972.
Член Польскай сацыялістычнай партыі (ППС) у 1931—1948 гадах, дзеяч Саюза незалежнай сацыялістычнай моладзі. Па прафесіі журналіст. У 1935-39 сакратар Кракаўскага акруговага камітэта Польскай сацыялістычнай партыі. Падчас Другой сусветнай вайны паручнік Юзаф Цыранкевіч прыняў удзел у адбіцці ўварвання нямецкіх войскаў, быў членам падпольнай ваеннай арганізацыі Гвардыя Людова — Незалежнасць, Свабода, Роўнасць (Gwardia Ludowa WRN) з 1940 года ў складзе СВБ, вязень Асвенцыма і Маўтхаўзена ў 1942—1945 гадах. У 1945-48 генеральны сакратар ЦВК ППС. У 1946 міністр ва ўрадзе нацыянальнага адзінства; у 1947-52 прэм’ер-міністр. У 1948-72 член Палітбюро ЦК Польскай аб’яднанай рабочай партыі. У 1952-54 віцэ-прэм’ер, у 1954—1970 старшыня Савета Міністраў, у 1970-72 старшыня Дзяржаўнага савета ПНР. З 1973 старшыня Усепольскага камітэта прыхільнікаў міру.
З 1948 года член ПАРП. Даўжэй астатніх у гісторыі Польшчы займаў пасаду прэм’ер-міністра. Лічыўся другім чалавекам у ПАРП. Адрозніваўся кансерватызмам. Падпісаў Варшаўскі дагавор ад імя ПНР. Падчас Польскага палітычнага крызісу 1968 актыўна падтрымліваў антысеміцкую кампанію, што падарвала яго ўласныя пазіцыі; калі Уладзіслаў Гамулка страціў пасаду 1-га сакратара ЦК ПАРП, у адстаўку вымушаны быў сысці і Цыранкевіч.
У 1946—1968 гадах быў жанаты з актрысай Нінай Андрыч.
Зноскі
- ↑ а б Jozef Cyrankiewicz // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Józef Cyrankiewicz // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Циранкевич Юзеф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Auschwitz Prisoners Database Праверана 12 сакавіка 2022.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119518503 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Andrzej Krajewski.. Józef Cyrankiewicz, biografia Cyrankiewicza - Wiadomości - Newsweek.pl (польск.)(недаступная спасылка). historia.newsweek.pl. Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2012. Праверана 2012-2-15.
- Józef Cyrankiewicz kolaborował z Gestapo? (польск.). WPROST (26 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2012. Праверана 2012-2-15.
- Нарадзіліся 23 красавіка
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Тарнаве
- Памерлі 20 студзеня
- Памерлі ў 1989 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя на Вайсковых Павонзках
- Члены ПАРП
- Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Будаўнікоў Народнай Польшчы
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
- Кавалеры ордэна Сцяг Працы
- Кавалеры ордэна Крыжа Грунвальда
- Узнагароджаныя польскім Партызанскім крыжам
- Асобы
- Прэзідэнты Польшчы
- Прэм’ер-міністры Польшчы
- Выжылі ў канцлагеры Асвенцім
- Члены ППЗ
- Вязні канцэнтрацыйнага лагера Маўтгаўзен
- Постаці антысемітызму
- Антысемітызм у Польшчы