Паліфем (лапіф)
Выгляд
Паліфе́м (стар.-грэч.: Πολύφημος, «які шмат разоў згаданы ў песнях і легендах») - у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] — лапіф, сын Элата і Гіпы (ці Гінеі[2]), з Ларысы. Паводле Еўфарыёна, сын Пасейдона[3].
Паліфем быў удзельнікам бітвы кентаўраў і лапіфаў, яго згадвае ў сваім апавяданні Нестар[4].
Удзельнік паходу арганаўтаў[5]. Паводле версіі, каханы Геракла[6]. Ён не дабраўся з іншымі арганаўтамі да Калхіды — дапамагаючы Гераклу шукаць Гіласа, Паліфем не паспеў на карабель, і арганаўты адплылі без іх (або Геракл сам адплыў, а Паліфем застаўся шукаць[7]).
Калі ён не знайшоў Гіласа, Паліфем застаўся ў Місіі, заснаваў горад Кіяс, дзе стаў валадарыць[8]. Пазней ён загінуў у халібаў, там яго магіла[9].
Зноскі
- ↑ Мифы народов мира. М., 1991—1992. В 2 т. Т. 2. С. 322.
- ↑ Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.3. С. 122.
- ↑ Схолии к Аполлонию Родосскому. Аргонавтика I 40 // Комментарий Д. О. Торшилова в кн. Гигин. Мифы. СПб, 2000. С. 23.
- ↑ Гамер. Іліяда I 264.
- ↑ Апалоній Родаскі. Арганаўтыка I 40—43; Валерый Флак. Арганаўтыка I 457; Гігін. Міфы 14 (з.23).
- ↑ Г. Сексуальная жизнь в Древней Греции. М., 2003. С.397, з Псеўда-Клімента Рымскага.
- ↑ Антанін Ліберал. Метамарфозы 26, 5.
- ↑ Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 9, 16.19.
- ↑ Апалоній Родаскі. Арганаўтыка IV 1468; Гігін. Міфы 14 (з.34).