Рэальны слоўнік класічных старажытнасцей
Рэальны слоўнік класічных старажытнасцей | |
---|---|
ням.: Reallexikon des klassischen Altertums für Gymnasien | |
| |
Аўтар | Любкер Ф. |
Мова арыгінала | нямецкая |
Арыгінал выдадзены | 1855 |
Выдавецтва | B. G. Teubner Verlag[d] |
Выпуск | 1855 |
Месца публікацыі | Лейпцыг |
Электронная версія |
Рэальны слоўнік класічных старажытнасцей (ням.: Reallexikon des klassischen Altertums für Gymnasien — Рэальны слоўнік класічных старажытнасцей для гімназій) — энцыклапедычны слоўнік імёнаў, паняццяў і тэрмінаў, якія апісваюць побыт, міфалогію, права, эканоміку, палітыку Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма. Ён стаў асноўным навучальным дапаможнікам у нямецкіх і расійскіх класічных гімназіях з канца XIX стагоддзя, быў перакладзены на 16 моў[1].
1-е выданне выйшла ў 1855 годзе, 6-е — у 1882 годзе (было перакладзена на рускую мову к 1885 году), 8-е выданне — у 1914 годзе на нямецкай мове.
Выданні
[правіць | правіць зыходнік]Ідэя выдання слоўніка з'явілася ў кнігавыдаўца Бенедыкта Тейбнера. Для ажыццяўлення сваёй задумы ён звярнуўся да Фрыдрыха Любкера, які пры падтрымцы такіх навукоўцаў, як Класен, Есен, Кейль, Экштэйн, Штоль і многіх іншых, скончыў працу ў снежні 1854 года[2].
Пасля слоўнік шмат разоў перавыдаваўся. Другое выданне слоўніка выйшла ў 1860 годзе, трэцяе — у 1867 годзе, чацвёртае — у 1874 годзе. У 1877, 1882 і 1891 гадах выйшлі адпаведна пятае, шостае і сёмае выданні слоўніка пад рэдакцыяй Макса Эрлера з дадаткамі і паляпшэннямі.
У 1914 годзе выйшла восьмае выданне рэальнага слоўніка пад рэдакцыяй Іаханеса Гефкена і Эрыха Цыбарта . Усе выданні былі надрукаваны ў выдавецтве «Тойбнер» . У 2005 годзе выдавецтва Manuscriptum Verlagsbuch перавыдала восьмае выданне слоўніка[3].
У Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]У Расійскай імперыі «Рэальны слоўнік класічных старажытнасцей» вядомы ў перакладзе на рускую мову 6-га выдання, які выйшаў у 1882 годзе[4].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- «Слоўнік класічных старажытнасцей Харпера (1898)»
- «Рэальная энцыклапедыя навукі пра класічную старажытнасць» (Паўлі-Вісава)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Гл. анатацыю выдання «Олма-Пресс», 2001.
- ↑ Предисловие редакции / Реальный словарь классических древностей / авт.-сост. Ф. Любкер; Под редакцией членов Общества классической филологии и педагогики Ф. Гельбке, Л. Георгиевского, Ф. Зелинского, В. Канского, М. Куторги и П. Никитина. — СПб., 1885.
- ↑ Гл. бібліяграфічнае апісанне слоўніка за 1855 Архівавана 4 лістапада 2016., 1860 Архівавана 25 лістапада 2016., 1867 Архівавана 25 лістапада 2016., 1874, 1877, 1882, 1891, 1914(недаступная спасылка) и 2005 гады на Google Book Search
- ↑ Любкер // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рэальны слоўнік класічных старажытнасцей