Памочнікі СПА Люфтвафэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Памочнікі супрацьпаветранай абароны (СПА) Люфтвафэ (ням.: Flakhelfer) — падраздзяленні Люфтвафэ, сфарміраваныя на акупіраваных тэрыторыях Еўропы з мясцовых жыхароў у гады Другой сусветнай вайны.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Прававой асновай для прызыву і разгортвання ваенна-паветраных сіл і ваенна-марскіх памочнікаў была Пастанова аб надзвычайнай службе Трэцяга Рэйха ад 15 кастрычніка 1938 года. З красавіка 1942 года студэнты (да 17 гадоў) маглі добраахвотна працаваць у так званых хатніх зенітных батарэях (Heimatflak-Batterien). 20 верасня 1942 года Адольф Гітлер падпісаў прыказ з патрабаваннем неадкладнага разгортвання 120 тысяч чалавек мужчынскага полу для баявых дзеянняў на сушы і ў моры. У кастрычніку 1942 года рэйхсміністр авіацыі Герман Герынг правёў сустрэчу з рэйхсміністрам навукі, выхавання і народнай адукацыі Бернхардам Рустам на якой заявіў, што мае намер выкарыстоўваць тых, хто нарадзіўся ў 1926 і 1927 гадах, для дапаможных служб у ваенна-паветраных сілах. Імперскае міністэрства навукі, выхавання і народнай адукацыі выказала сур'ёзныя пярэчанні з нагоды гэтых планаў, асабліва ў частцы запланаванага спынення заняткаў. Іншыя міністэрствы далучыліся да дыскусіі і таксама выказалі рознага роду пярэчанні. Сам асабісты сакратар фюрэра і рэйхсляйтар Марцін Борман у лісце да Герынга ад 21 снежня 1942 года разглядаў ваенную службу студэнтаў і школьнікаў як небяспека для здароўя моладзі Рэйха, і што патрэбна сканцэнтраваць увагу на адукацыі і развіцці Гітлерюгенда.

7 студзеня 1943 года Адольф Гітлер прыняў канчатковае рашэнне. У першапачатковы план былі ўнесены значныя змяненні і ўлічаны ўсе пярэчанні міністэрстваў:

  • Прызвацца павінны былі толькі навучэнцы сярэдняй школы 1926 і 1927 гадоў нараджэння;
  • Размяшчаць навабранцаў варта толькі побач з домам;
  • Болей не планавалася выкарыстоўваць дзяўчынак.

22 студзеня 1943 года міністэрства навукі, выхавання і народнай адукацыі «Аб разгортванні ваеннай дапамогі моладзі ў ВПС».

Памочнікі СПА на акупіраванай тэрыторыі СССР[правіць | правіць зыходнік]

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 1944 года Службай Нікеля і Саюзам беларускай моладзі ў «памочнікі СПА» былі завербаваныя 2354 маладых беларуса (па іншых дадзеных — каля 5 тыс.). З іх былі адабраны групы для навучання ў зенітна-артылерыйскай школе. Па заканчэнні курса вучобы іх уключылі ў склад частак СПА Берліна, у якасці асобных беларускіх падраздзяленняў.

Вядомыя памочнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі