Памятнае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Памятнае — у Вялікім Княстве Літоўскім плата суду за выйграную справу, працэс. Незалежна ад значнасці выйгрышу, яго грашовай сумы і колькасці ўдзельнікаў, на карысць якіх вырашана справа, паводле Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588. Памятнае раўнялася 4 грошам ад кожнага. Неабходна было плаціць памятнае пры сведчанні судом здзелак аб набыцці нерухомай маёмасці. Напрыклад, асоба, якая атрымлівала маёнтак, павінна была плаціць суддзі 4 грошы, падсудку — 2 грошы. За выпіску з кнігі дакумента аб гэтай здзелцы і прыкладанне да яго пячаткі плата спаганялася асобна.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]