Памятная манета «Мікалай Радзівіл Чорны»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Па́мятная мане́та «Мікала́й Радзіві́л Чо́рны» — беларускія юбілейныя манеты Нацыянальнага банка Беларусі, уведзеныя ў абарачэнне 4 лютага 2015 года. манеты адчаканеныя са серабра — наміналам 20 рублёў і медна-нікеля — 1 рубель.

Манеты адчаканеныя з нагоды 500-х угодкаў з дня нараджэння Мікалая Радзівіла Чорнага. Уваходзяць у серыю «Умацаванне і абарона дзяржавы».

Наміналы[правіць | правіць зыходнік]

Срэбная[правіць | правіць зыходнік]

  • проба серабра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • вага манеты: 33,63 г
  • вага чыстага серабра: 31,1 г
  • дыяметр: 38,61 мм
  • якасць: «пруф»
  • тыраж: 2000 асобнікаў

Медна-нікелевая[правіць | правіць зыходнік]

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

манеты маюць форму кола, з пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па акружыне. На бакавой паверхні манет надпіс: «УМАЦАВАННЕ I АБАРОНА ДЗЯРЖАВЫ».

  • Аверс: рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Беларусі і па коле надпіс: «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ»; у цэнтры — сцэна ўручэння Мікалаю Радзівілу Чорнаму княжацкага тытулу Свяшчэннай Рымскай імперыі на фоне тытульнага аркушу Брэсцкай Бібліі; пад ёй — намінал 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай) і год чаканкі; справа на срэбнай манеце — проба сплаву.
  • Рэверс: у цэнтры — рэльефная выява Мікалая Радзівіла Чорнага і яго герб; па коле ў два радкі надпісы: МІКАЛАЙ РАДЗІВІЛ ЧОРНЫ і 1515—1565 (гады жыцця).

Дызайн[правіць | правіць зыходнік]

Манетны двор[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.