Паміж небам і зямлёй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паміж небам і зямлёйM:
Жанр дакументальны фільм
Кінакампанія Белсат
Працягласць 55 хв.
Краіна
Мова руская
Год 2020

«Памі́ж не́бам і зямлё́й» (руск.: Между небом и землёй) — беларускі дакументальны фільм рэжысёра Дзімы Дзядка, зняты на тэлеканале «Белсат».[1]

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Віталік — чэмпіён па вольнай барацьбе, алімпійская надзея і навальніца раёну. Аднойчы ён праводзіць сябровак пасля трэнавання, насустрач ідуць двое хлопцаў нападпітку… Пеця — чэмпіён сярод юніёраў па боксе, аматар дзяўчат. У дзень свайго вяселля ён вырашае пераплыць Дняпро, нягледзячы на моцнае цячэнне ракі…

Гэта было 40 гадоў таму. Сёння Пётр, правёўшы большую частку жыцця за кратамі судовай псіхіятрыі, дапамагае Віталю, які нядаўна выйшаў з турмы, уладкавацца ў каморцы на гарышчы ягонай «панэлькі» і справіцца з цяжкімі ўспамінамі аб Афганскай вайне. Аднак не ўсе цешацца такому суседу. За час ізаляцыі шмат што змянілася не толькі ў герояў, але і ў свеце. Грамадства, якое зрабіла ўсё, каб героі былі тымі, кім яны ёсць сёння, не прымае іх такімі. Гэта гісторыя сяброў па няшчасці, якія страцілі ў жыцці ўсё, акрамя спачування і чалавекалюбства.

Здымачная група[правіць | правіць зыходнік]

  • ідэя фільма — Дзіма Дзядок, Саша Тагуноў
  • рэжысура, камера — Дзіма Дзядок
  • мантаж — Дзіма Дзядок, Андрэй Кульбіцкі, Саша Тагуноў
  • праца з гукам — Юрый Купрэвіч
  • аэраздымка — Віталік Ухванаў
  • колеракарэкцыя — Дзіма Дзядок

Фестывальны лёс[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Паміж небам і зямлёй. «Белсат». Праверана 24 чэрвеня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]