Пандыён (сын Эрыхтонія)
Jump to navigation
Jump to search
Пандыён (сын Эрыхтонія, Пандыён I, стар.-грэч.: Πανδίων Α') — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі[1]. Цар Афін. Сын Эрыхтонія і Праксіфеі. Пры ім у Атыку прыбылі Дэметра і Дыяніс[2]. Дыяніса ў Афінах прыняў Ікарый.
Пандыён быў у шлюбе з Зеўксіпай, сястрой сваёй маці. Дзеці Прокна, Філамела, сыны-блізняты Эрэхтэй і Бут. Вёў вайну з фіванскім царом Лабдакам і заклікаў на дапамогу з Фракіі Тэрэя, сына Арэса[3]. Дачка Прокну, а затым і Філамелу выдаў замуж за Тэрэя[4]. Статуя героя-эпаніма ў Дэльфах[5].
Зноскі
Папярэднік: Эрыхтоній |
Міфічныя цары Афін і Атыкі 1437 — 1397 |
Пераемнік: Эрэхтэй |