Гефест

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гефест
Храм Гефеста ў Афінах

Гефе́ст (стар.-грэч.: Ἥφαιστος) — у грэчаскай міфалогіі [1] бог агню, заступнік кавальскага рамяства і самы майстэрскі каваль. У мікенскіх тэкстах згадваецца толькі меркавана: a-pa-i-ti-jo (Гефест?) [2].

Міфы[правіць | правіць зыходнік]

Паводле Гамера, сын Зеўса і Геры. Брат Апалона, Арэса, Афіны, Гебы і Іліфіі.

Па іншых міфах, Гера зачала і нарадзіла Гефеста сама, без мужчынскага ўдзелу [3], са свайго сцягна [4], у адплату Зеўсу за нараджэнне Афіны. Таксама бацькам Гефеста часам лічылі Геліяса або, па крыцкім міфе, Таласа.

Гефест з’явіўся на свет хворым і кволым, да таго ж кульгавым на абедзве нагі. Гера, убачыўшы свайго сына, адмовілася ад яго і скінула з высокага Алімпа. Але мора не паглынула юнага бога, а прыняла яго ў сваё ўлонне [5]. Прыёмнай маці Гефеста стала марская багіня Фетыда[6]. Да паўналецця Гефест жыў на дне мора і займаўся любімай справай: каваў. Выдатныя вырабы выходзілі з кузні Гефеста, не было ім роўных ні прыгажосцю, ні трываласцю. Быццам жывыя ляталі намаляваныя птушкі, рэальна жылі людзі, і нават вецер атрымліваў жыццё у цудоўных тварэннях Гефеста.

Даведаўшыся пра тое, што ён сын Зеўса і Геры, і пра матчына злачынства, Гефест вырашае адпомсціць. Ён стварыў крэсла — залаты трон, роўнага якому не было ў свеце, і паслаў на Алімп у якасці падарунка для Геры. Гера прыйшла ў захапленне, ніколі яна не бачыла такой цудоўнай работы, але толькі яна села ў крэсла, як яе абвілі нябачныя раней аковы, прыкаваўшы яе. Багі не змаглі парваць путы крэсла, таму Зеўс быў змушаны паслаць Гермеса, пасланца багоў, каб прыказаць Гефесту вызваліць Геру. Але Гефест адмовіўся. Тады багі паслалі Дыяніса, бога вінаробства, да Гефеста. Дыяніс здолеў напаіць Гефеста і даставіць яго на Алімп [7]. П’яны Гефест вызваліў сваю маці.

Іншая камбінацыя матываў — у першай песні «Іліяды»: Гефест дапамог звязанай Геры, за гэта быў скінуты Зеўсам з неба і ўпаў на Лемнас, пакалечыў ногі, у выніку чаго стаў кульгавым [8].

Гера прызнала свайго сына і аддала яму ў жонкі пекную Гебу. Гефест жа быў прыняты ў гурт багоў і працягваў працаваць кавалём. Усе будынкі на Алімпе паставіў Гефест, а таксама ён рабіў Зеўсавы маланкі.

Калі ён вызваліў Геру, Зеўс, пакляўшыся, дазволіў яму прасіць усё, і Гефест папрасіў Афіну сабе ў жонкі (альбо гэта было ўзнагародай за выраб боскай зброі [9]), ён пераследваў Афіну [10], Афіна пачала абараняцца, і з семені Гефеста, пралітага на зямлю, нарадзіўся Эрыхтоній [11].

Гефест стаміўся пад час Флягрэйскай бітвы з гігантамі, і яму даў месца ў калясніцы Геліяс [12]. Ён звязаны з міфам пра Арыёна [13]. Служыў нейкаму смяротнаму мужчыну [14].

Паказваўся магутным і шыракаплечым, але непрыгожым і кульгавым на абедзве нагі. Паводле Гамера, муж Афрадыты. Паводле Гесіёда — муж харыты Аглаі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Міфы народаў свету. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.299-300, Любкер Ф. Рэальны слоўнік класічных старажытнасцяў. М., 2001. В 3 т. Т.2. С.104; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 3, 5-6 далей
  2. Рэчава-паняційны слоўнік грэчаскай мовы. Мікенскі перыяд. Л., 1986. С.140
  3. Гесіёд. Тэагонія 927—929; фр.343 М.-У.
  4. Першы Ватыканскі міфаграф II 74, 1
  5. Гамер. Іліяда XVIII 395; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 3, 5
  6. Гімны Гамера II 141
  7. Паўсаній. Апісанне Элады I 20, 3; III 17, 3
  8. Гамер. Іліяда I 590
  9. Лактанцый. Боскія ўстанаўленні I 17, 12-13
  10. Паўсаній. Апісанне Элады III 18, 13
  11. Гігін. Міфы 166
  12. Апалоній Радоскі. Арганаўтыка III 232
  13. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 4, 3
  14. Паніасід. Гераклія, фр.3 Бэрнабэ = Клімент. Пратрэптык 35, 3