Панская слабада
Выгляд
Панская слабада — гістарычны раён Масквы, які існаваў у XVII ст. ў канцы вул. Якіманка каля Крымскага вала , у раёне сучасных Баб’егародскіх і Маронаўскага завулкаў. Мела невялікую колькасць двароў (дакладная лічба не захавалася), дзе пражывалі выхадцы з Рэчы Паспалітай. Паводле вопісу 1669 года, большасць іх належала да афіцэраў маскоўскіх палкоў «іншаземнага» (рэгулярнага) ладу. Да канца XVII ст. насельніцтва слабады страціла сваю нацыянальную адметнасць. Памяць пра слабаду захоўвалася ў назве царквы «Марона, што ў Старых Панех» .
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Масква // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.