Панцырныя баяры
Панцырныя баяры (таксама блізкія да іх панцырныя слугі) — групы феадальна залежных людзей у Белай Русі і Русі-Украіны ў 15-16 стагоддзях. Якія неслі ваенную службу ў Вялікім княстве Літоўскім і жылі ў велікакняжацкіх уладаннях.
Панцырныя баяры былі абавязаныя несці службу на кані і цяжкім («Панцырнаму») ўзбраенні па ахове дзяржаўных межаў, каронных маёнткаў і замкаў, ўдзельнічаць у ваенных дзеяннях. Пераважна паходзілі з збяднелых баяраў, сялян і часам з вызваленых нявольнікаў. Гаспадаркі панцырных баяраў вызваляліся ад падаткаў і феадальных павіннасцяў. Зраўнаныя ў правах з імі былі шляхавыя баяры, якія неслі спадарожную службу (ганцы), ахоўвалі шляхі і г.д..
У 1528 г. абедзве групы фармальна адмяняліся - частка з іх ператварылі ў дробную шляхту, а іншых - на дзяржаўных сялян. Але яшчэ да канца 16 стагоддзя абедзве катэгорыі існавалі. У канцы 16 стагоддзя на ўсходніх рускіх (украінскіх) землях некаторая частка іх перайшла да рэестравых казакоў.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Похилевич Д. Л. Крестьяне-слуги в Великом княжестве Литовском в XVII—XVIII вв. // Средние века. — Вып. 21. — М., 1962. (руск.)
- Гайдай Л. Історія України в особах, термінах, назвах і поняттях. — Луцьк: Вежа, 2000. (укр.)
- Довідник з історії України.За ред. І.Підкови та Р.Шуста.- К.: Генеза, 1993. (укр.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Каштанов С. М. Панцирные бояре // Большая советская энциклопедия. (руск.)
- Довідник з історії України.За ред. І.Підкови та Р.Шуста.- К.: Генеза, 1993. (укр.)