Параходзік Вілі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Параходзік ВіліM:
англ.: Steamboat Willie[1]
Жанр музычны фільм[d]
Рэжысёры
Прадзюсары
На аснове Steamboat Bill Jr.[d][2]
Аўтары сцэнарыя
Кампазітары
Краіна
Дыстрыбутар Celebrity Productions[d][3]
Працягласць каля 8 хв. і 7 хв.[5]
IMDb ID 0019422
Наступны мультфільм The Gallopin' Gaucho[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Параходзік Вілі» (англ.: Steamboat Willie) — першы гукавы фільм студыі Disney і трэці мультфільм з удзелам Мікі Мауса. Мультфільм 1928 года, створаны Уолтам Дыснеем і Абам Айверксам. Стужка, якая была прысвечаная прыгодам Мікі Мауса на рачным судне, мела вялікі поспех у гледачоў і выратавала кампанію Disney ад спусташэння. Акрамя таго, яна шмат у чым паўплывала на далейшае развіццё мультыплікацыі.

Мультфільм займае 13 месца ў спісе 50 найвялікшых мультфільмаў, складзеным гісторыкам анімацыі Джэры Бекам у 1994 годзе[6], а ў 1998 годзе Бібліятэка Кангрэса ЗША ўключыла яго ў Нацыянальны рэестр фільмаў[7]. «Параходзік Вілі» перайшоў у грамадскі здабытак у ЗША 1 студзеня 2024 года[8].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

«Параходзік Вілі» (поўны мультфільм)

Мікі Маус кіруе рачным параходам, уяўляючы сябе капітанам судна. Ён весела насвіствае мелодыю і тузае за вяровачку, у выніку чаго параход выдае тры гудкі. Неўзабаве на палубе з’яўляецца сапраўдны капітан Піт і злосна праганяе Мікі з мосціка. Калі Піт адварочваецца, Мікі гучна фыркае на яго. Піт штурхае мышку, Мікі падае ўніз па лесвіцы і, паслізнуўшыся, трапляе ў вядро з вадой. Папугай, які знаходзіўся побач, пачынае насміхацца над Мікі, і той кідае вядро ў птушку.

Кіруючы суднам, Піт дастае жавальны тытунь і, крыху адкусіўшы, сплёўвае яго. Ветрам плявок вяртаецца назад і ўдарае ў звон. Развесяліўшыся, Піт адкусвае яшчэ тытуню і зноў плюе, трапляючы на гэты раз сабе ў твар.

Праз некаторы час параход робіць прыпынак, каб забраць жывёлу. Калі параход адплывае, падбягае Міні, спрабуючы паспець на судна. Мікі не бачыць яе, але яна бяжыць за параходам па беразе. Мікі, заўважыўшы Міні, выкарыстоўвае грузавы кран для таго, каб падняць яе на палубу.

Прызямляючыся на палубу, Міні выпадкова губляе гітару і некалькі лістоў з нотамі песні «Turkey in the Straw  (англ.)», якія з’ядае каза. Дзве мышкі выкарыстоўваюць казу ў якасці фанографа, на якім яны іграюць, круцяць хвост жывёлы, як ручку. Мікі «акампануе», выкарыстоўваючы розныя прадметы на судне, і «іграе» на жывёлах, як на музычных інструментах.

Нарэшце прыходзіць капітан Піт і адпраўляе Мікі чысціць бульбу. Калі Мікі прыступае да працы, прылятае той жа папугай і пачынае насміхацца з мышы. Мультфільм заканчваецца тым, што галоўны герой кідае ў папугая бульбіну, і птушка падае ў ваду, а Мікі пачынае смяяцца.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Smith D. Disney A to Z: The Updated Official Encyclopedia — 1998. — P. 522. — ISBN 0-7868-6391-9
  2. а б в INDUCKS — 1994. Праверана 20 жніўня 2019.
  3. а б в г д е ё Big Cartoon DataBase — 1998. Праверана 20 жніўня 2019.
  4. Bendazzi G. Foundations - The Golden AgeTaylor & Francis, 2016. — P. 99. — ISBN 978-1-138-85452-9
  5. 汽船威利 (豆瓣) Праверана 10 лютага 2024.
  6. Спіс 50 найвялікшых мультфільмаў на сайце rateyourmusic.com
  7. Complete National Film Registry Listing | Film Registry | National Film Preservation Board | Programs | Library of Congress (англ.). Library of Congress, Washington, D.C. 20540 USA. Праверана 5 студзеня 2024.
  8. Delouya, Samantha. An early version of Mickey Mouse is now in the public domain | CNN Business (англ.). CNN (1 студзеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2024. Праверана 1 студзеня 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]