Парканная вуліца (Дзісна)
Выгляд
Парканная вуліца Дзісна | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Горад | Дзісна |
Парканная вуліца — колішняя вуліца ў Дзісне.
Назву атрымала ад паркана, які праходзіў па ёй. Была арыентавана з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Пачыналася прыкладна ад скрыжавання Замкавай (цяпер Юбілейная) і Коханаўскай (цяпер Гагарына) і цягнулася ў бок францысканскага касцёла паралельна да вуліцы Аляксандраўскай (цяпер Кірава). Забудова на вуліцы моцна пацярпела ў час Вялікай Айчыннай вайны і цалкам знішчана ў пасляваенны час. Захаваліся ўсяго дзве камяніцы, якія знаходзіліся на паўночна-ўсходнім баку вуліцы. Трасіроўка парушана будынкам Мёрскага сацыяльна-педагагічнага цэнтра, захаваўся невялікі праезд на заходнім баку безназоўнай цэнтральнай плошчы, які злучае Юбілейную вуліцу з Першамайскай.
-
Вуліца з парканам на плане рэканструкцыі плана горада ў XVIII ст. 1934
-
Вуліца на плане горада 1867 года.
-
Вуліца на нямецкім аэрафотаздымку 1944 года.
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]- (вул. Кірава, 9) — аднапавярховы будынак з цэглы, пастаўлены на высокім цокалі. Галоўны фасад сіметрычны, члянёны трыма паўцыркульнымі аконнымі праёмамі. Над вокнамі паўцыркульныя сандрыкі з плечыкамі. Сцены завершаны шматярусным карнізам з радам парэбрыкаў.
- (вул. Кірава) — двухпавярховы будынак з цэглы. Галоўны фасад члянёны паяскамі і аконнымі праёмамі. Вуглы акцэнтаваны лапаткамі. Дзвярны і вялікі аконны праёмы першага паверха прамавугольныя з простымі сандрыкамі. На другім паверсе тры сіметрычна размешчаныя аконныя праёмы лучковага абрысу, узятыя ў ліштвы з імітацыяй калонак і лучковымі сандрыкамі. Пад вокнамі і на лапатках заглыбленыя філёнгі. Сцяна галоўнага фасада завершана карнізам, складзеным з пірамідальных ступеньчатых зубцоў.
-
Рэшта забудовы вуліцы
-
Дом № 9
-
Дом без нумара