Парк Багатэль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Выгляд на палац і парк Багатэль ў Булонскім лесе

Парк Багатэль (фр.: Parc de Bagatelle) знаходзіцца на тэрыторыі Булонскага леса ў Парыжы. З'яўляецца часткай парыжскага Батанічнага саду, нараўне з ацёйскімі цяпліцамі ў тым жа Булонскім лесе, кветкавым паркам і дэндрарыем школы Брой у Венсенскім лесе.

Парк носіць назву невялікага палаца на сваёй тэрыторыі, пабудаванага ў 1775 г. братам Людовіка XVI на пары са сваёй нявесткай Марыяй-Антуанэтай: — Пабудаваць палац за 2 месяцы? — Што за дробязь! (Une bagatelle!). Заклад ён выйграў за кошт 900 задзейнічаных рабочых, якія працавалі днём і ноччу. Гарадскі муніцыпалітэт набыў палац Багатэль у 1904 г.

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]