Парламенцкія выбары ў Сірыі (2020)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Парламенцкія выбары ў Сірыі для абрання членаў Народнага савета Сірыі адбыліся 19 ліпеня 2020 года, хоць павінны былі прайсці яшчэ 13 красавіка 2020 года. Аднак 14 сакавіка яны былі перанесены на 20 мая з-за сусветнай пандэміі караравіруснай інфекцыі COVID-19[1]. 7 мая было вырашана адкласці выбары на яшчэ больш позні тэрмін да 19 ліпеня[2].

Абвяшчэнне вынікаў было адкладзена, так як давялося паўторна правесці пералік у 5 з больш чым 7000 выбарчых акругаў. Галасаванне прайшло на 70% тэрыторыі Сірыі, дзе захоўваўся кантроль урадавых сіл[3].

Яўка выбаршчыкаў па ўсёй краіне склала 6 224 687 грамадзян, то ёсць 33,17%. Зніжэнне яўкі выбаршчыкаў сірыйскі ўрад звязаў з пандэміяй COVID-19 у Сірыі[4]. Назіральнікі пагадзіліся з тым, што смяротная пандэмія значна паўплывала на яўку выбаршчыкаў, але дадалі, што гэтаму таксама паспрыялі тэракты ў дзень выбараў, беднасць ў ваенны час і няўпэўненасць ў здольнасці парламента пакласці канец крызысу, які ахапіў Сірыю з пачатку грамадзянскай вайны ў краіне[5].

Праўрадавы блок партый «Нацыянальны прагрэсіўны фронт» і яго саюзнікі атрымалі 177 месцаў з 250[6].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі