Партал:Біяграфіі/Абраныя артыкулы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ф. Скарына. Гравіраваны партрэт
Ф. Скарына. Гравіраваны партрэт

Францыск Скарына, Францішак Скарына (~1490 — ~1551) — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, асветнік-гуманіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік, вучоны-медык. Перакладчык на беларускі ізвод царкоўнаславянскай мовы і выдавец кніг Бібліі. Лічыцца адным з найвыдатнейшых гістарычных дзеячаў Беларусі.

Нарадзіўся ў сям’і заможнага купца ў Полацку, буйным гандлёвым і вытворчым цэнтры Вялікага Княства Літоўскага, імаверна атрымаў там першапачатковую адукацыю. У 1504 годзе паступіў у Кракаўскую акадэмію, дзе атрымаў ступень бакалаўра, у 1512 годзе ў Падуанскім універсітэце стаў доктарам медыцыны. Пераехаў у Прагу, і там 6 жніўня 1517 года Францыск Скарына выдаў першую друкаваную беларускую кнігу — «Псалтыр» (далей…).


Эмілія Плятэр
Эмілія Плятэр

Эмілія Плятэр (1806 — 1831) — беларуская фалькларыстка, прадстаўніца шляхецкага роду і ўдзельніца паўстання 1830—1831 гадоў.

Вырасла ў маёнтку Ліксна Дынабургскага павета, збірала тут фальклор. Падчас паўстання ў Польшчы, Беларусі і Літве ўзначаліла невялікі паўстанцкі атрад, удзельнічала ў баях, атрымала званне капітана. Пад канец паўстання захварэла і памерла. Нягледзячы на тое, што яна не прымала ўдзелу ў якіх-небудзь значных бітвах, яе гісторыя атрымала распаўсюджанне і натхніла шэраг літаратурных і мастацкіх твораў. Лічыцца, што яе постаць увасабляе падвойны пратэст: як супраць іншаземнага прыгнёту, так і супраць традыцыйнай жаночай ролі (далей…).