Партал:Старажытны Рым/Выбраны артыкул

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Марк Юлій Філіп (лац.: Marcus Iulius Philippus), у гістарыяграфіі вядомы як Філіп I Араб, — рымскі імператар у 244249 гадах.

Паходзіў з Аравіі. Пры імператары Гардзіяне III ён быў прызначаны прэфектам прэторыя. Філіп браў удзел у забойстве Гардзіяна III, пасля чаго стаў імператарам. Ён пачаў сваё кіраванне са складання міру з персамі і ўсталяваў добрыя адносіны з рымскім сенатам. У красавіку 248 года Філіп правёў святкаванне тысячагоддзя Рыма. Улетку таго ж года готы уварваліся ў дунайскія правінцыі. Акрамя таго, з'явіліся імператары-ўзурпатары на Балканах і Усходзе. Каб управіцца з усімі гэтымі праблемамі, імператар прызначыў Дэцыя Траяна камандуючым дунайскімі легіёнамі, але папулярнасць Дэцыя сярод салдатаў прывяла да таго, што гэты чалавек быў абвешчаны імператарам. Філіп і яго сын былі забіты ў бітве пры Вероне.

Філіп насіў наступныя пераможныя тытулы: «Персідскі Найвялікшы», «Парфянскі Найвялікшы» — з 244 года; «Карпійскі Найвялікшы», «Германскі Найвялікшы» — з 247 года.