Партал:Старажытны Рым
|
Старажытны Рым


Старажытны Рым — горад у Цэнтральнай Італіі, а таксама званыя яго імем дзяржава і грамадства, якія існавалі больш за тысячагоддзе (з VII стагоддзя да н.э. па V—VII стст. н.э.). Першапачаткова невялікі поліс з цягам часу падпарадкаваў не толькі тэрыторыю непасрэдна Італіі, але і ўсяго Міжземнамор'я, стаўшы найбуйнейшай сусветнай дзяржавай. Рэспубліканская форма кіравання, якая існавала ў Рыме ў перыяд яго ўзвышэння, не змагла адказваць выклікам часу і, у выніку, была заменена фактычна аднаасобным кіраваннем у форме прынцыпата. У III—V стст. Рым падвяргаўся ціску суседніх варварскіх народаў, што ў выніку прывяло да крушэння рымскай цывілізацыі на Захадзе. Усходняя частка Імперыі змагла выжыць і працягвала сваё існаванне, відазмяняючыся, яшчэ практычна тысячу гадоў. Старажытнарымская цывілізацыя аказала велізарны ўплыў на ўсе слаі наступных еўрапейскіх грамадстваў і дзяржаў.
Выбраны артыкул

Марк Юлій Філіп (лац.: Marcus Iulius Philippus), у гістарыяграфіі вядомы як Філіп I Араб, — рымскі імператар у 244—249 гадах.
Паходзіў з Аравіі. Пры імператары Гардзіяне III ён быў прызначаны прэфектам прэторыя. Філіп браў удзел у забойстве Гардзіяна III, пасля чаго стаў імператарам. Ён пачаў сваё кіраванне са складання міру з персамі і ўсталяваў добрыя адносіны з рымскім сенатам. У красавіку 248 года Філіп правёў святкаванне тысячагоддзя Рыма. Улетку таго ж года готы уварваліся ў дунайскія правінцыі. Акрамя таго, з'явіліся імператары-ўзурпатары на Балканах і Усходзе. Каб управіцца з усімі гэтымі праблемамі, імператар прызначыў Дэцыя Траяна камандуючым дунайскімі легіёнамі, але папулярнасць Дэцыя сярод салдатаў прывяла да таго, што гэты чалавек быў абвешчаны імператарам. Філіп і яго сын былі забіты ў бітве пры Вероне.
Філіп насіў наступныя пераможныя тытулы: «Персідскі Найвялікшы», «Парфянскі Найвялікшы» — з 244 года; «Карпійскі Найвялікшы», «Германскі Найвялікшы» — з 247 года.
Выбраная выява
Новыя артыкулы
- Апастэрыёры — пачаты 10 студзеня 2026 удзельнікам Чаховіч Уладзіслаў
- Апрыёры — пачаты 10 студзеня 2026 удзельнікам Чаховіч Уладзіслаў
- Саюзніцкая вайна (91—88 да н.э.) — пачаты 7 студзеня 2026 удзельнікам Енкнн
- Першая Пунічная вайна — пачаты 7 студзеня 2026 удзельнікам Енкнн
- Лацінізмы — пачаты 27 снежня 2025 удзельнікам Аляксандр Белы
- Deo Optimo Maximo — пачаты 24 лістапада 2025 удзельнікам Lš-k.
- Канстанцінас Тасулас — пачаты 16 лістапада 2025 удзельнікам DzBar
- Ежы Геранім Марыя Войцех Ласкарыс — пачаты 8 лістапада 2025 удзельнікам Чаховіч Уладзіслаў
- Залаты асёл — пачаты 13 кастрычніка 2025 удзельнікам DzBar
- Сяргей Аляксандравіч Анінскі — пачаты 7 кастрычніка 2025 удзельнікам M.L.Bot
- Квінт Курцый Руф — пачаты 6 верасня 2025 удзельнікам Чаховіч Уладзіслаў
- Верхні Траянаў мур — пачаты 8 жніўня 2025 удзельнікам SimondR
Выбраная асоба

Лу́цый Дамі́цый Аўрэлія́н (лац.: Lucius Domitius Aurelianus), больш вядомы як Аўрэлія́н — рымскі імператар у 270—275 гадах.
Аўрэліян быў другім з некалькіх «салдацкіх імператараў» (першым быў Клаўдзій II), якія вельмі паспяхова кіравалі і здолелі ўмацаваць Рымскую імперыю. У гады кіравання Аўрэліяна імперыя была ўз'яднана: мяцежныя Гальская імперыя і Пальмірскае царства былі зноў далучаны да Рыма, а прыгранічныя варварскія плямёны былі пераможаны. Яго поспехі шмат у чым спрыялі завяршэнню крызісу III стагоддзя і стабілізацыі дзяржавы.
(далей…)
