Партрэт Багуслава І Радзівіла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
невядома
Партрэт Багуслава І Радзівіла. 1733–1737
Матэрыял Палатно, алей
Памеры 109,5 × 73 см
Нацыянальны музей у Варшаве
(інв. MP 4786 MNW[1])

«Партрэт Багуслава І Радзівіла» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная ў 1733—1737 гадах. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальным музеі ў Варшаве (інв. MP 4786. MNW). Памер карціны — 109,5 × 73 см[2].

Партрэт Багуслава Радзівіла (крайні злева) ў Вялікай зале Нясвіжскага замка. 1927

Партрэт князя Багуслава Радзівіла адносіцца да серыі партрэтаў ў лаўровым вянку. Да 1939 г. у калекцыі князёў Радзівілаў у Нясвіжы (№ 137 у інвентары 1834 г.; № 186 у інвентары 1857 г.; № 186 у інвентары 1883 г.; № 47 у інвентары 1928 г.). Захоўваўся ў Вялікай сталовай зале (былой Гетманскай) у паўднёвай галерэі. Пасля 1939 г. трапіў у Мінск. У 1944 г. вывезены ў Германію. Вернуты ў Мінск з Берліна ў 1947 г. . Перададзены ў Польшчу ў 1950 г. У акце перадачы памеры партрэта запісаны памылкова як 58×52[2].

Зноскі

  1. а б https://cyfrowe.mnw.art.pl/en/catalog/510270 Праверана 29 снежня 2020.
  2. а б Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі : зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі» (Нясвіж, 10 лістапада 2020 г.) і Міжнароднага навуковага семінара «Крыпта князёў Радзівілаў у Нясвіжы: гісторыя, сучасны стан, даследаванні, перспектывы выкарыстання» (Нясвіж, 4 кастрычніка 2019 г.)/ уклад. У. У. Караленак, С. М. Клімаў. — Нясвіж : Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», 2020. 380 с. [16] л. іл.: іл. ISBN 978-985-904-826-5.