Партрэт Грызельды Сапегі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Gryzelda Sapieha (Vadynskaja). Грызэльда Сапега (Вадынская).jpg
невядомы мастак
Партрэт Грызельды Сапегі. 1630-я гады
палатно, алей
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск

Партрэт Грызельды Сапегі, прыёмнай дачкі Крыштафа Весялоўскага, работы невядомага гродзенскага мастака (1630-я г.) з'яўляецца прыкладам сармацкага партрэта.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вырашаны ў халодных і цёплых тонах. Яны ўтвараюць гарманічную раўнавагу кампазіцыі, ператвараюць выяву ў каштоўны, нібыта ювелірны твор. Маладая жанчына паказана ў параднай зале з пышнымі заслонамі, багатым архітэктурным убраннем. Адной рукой яна абапіраецца на стол, накрыты абрусам з мудрагелістым арнаментам, у другой сціскае хустачку. Шэра-зеленаватага колеру сукенка прыгожа кантрастуе з цёмнай, амаль чорнай робай, якая дапаўняе касцюм і надае фігуры выразны сілуэт. Агульны ўрачысты настрой завяршаюць каштоўныя ўпрыгажэнні. Яны зіхацяць на скронях, у вушах, на пальцах жанчыны, падкрэсліваючы яе стан. Пры ўсім багацці пластычнай мовы жывапісец застаецца ў межах вызначаных умоўнасцей, якія набліжаюцца да мясцовых традыцый, іканапісу.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Грызельда паказана на партрэце ў адзенні замужняй жанчыны, гэта значыць, што партрэт мог быць створаны ў 1632, калі яна выйшла замуж, і да 10 красавіка 1633, калі яна памерла[1].

Вывезены 8-й экспедыцыяй Дзяржаўнага мастацкага музея (1966) з Дабравешчанскага касцёла манастыра брыгітак у Гродне. Рэстаўраваны ў Дзяржаўным Рускім музеі ў 1966—70. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (Мінск).

Зноскі

  1. Высоцкая Н. Ф. Жывапіс барока Беларусі — 2003. — С. 42-43. — 304 с. — 3000 экз. — ISBN 985-11-0253-9.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Высоцкая Н. Жывапіс Беларусі XII—XVIII стагоддзяў. — Мн.: Беларусь, 1980.
  • Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. XVII — XVIII стагоддзі / Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0899-6