Партрэт Караля ІІ Станіслава Радзівіла Пане Каханку (месцазнаходжанне невядома)
| ||
Партрэт Караля ІІ Станіслава Радзівіла Пане Каханку. верагодна ХІХ стагоддзе | ||
Матэрыял | Палатно, алей | |
---|---|---|
Невядомае |
«Партрэт Караля ІІ Станіслава Радзівіла Пане Каханку» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная, верагодна, у ХІХ стагоддзі невядомым мастаком. Месцазнаходжанне невядома[1].
Партрэт адлюстроўвае Караля ІІ Станіслава Радзівіла Пане Каханку. Партрэт адлюстраваны на фота невялікі па свайму фармату. Найбольш блізкай аналогіяй з’яўляецца паясны партрэт Караля ІІ Станіслава Радзівіла, які быў у зборах князя Канстанціна Гогенлоэ-Шылінгсфюрст , сёння ў калекцыі князя Мацея Радзівіла.
Да 1939 г. у калекцыі князёў Радзівілаў у Нясвіжы (№ 54 (на партрэце № 5) у інвентары 1834 г., № 148, № 212 у інвентары 1857 г., № 148 у інвентар 1883 г., № 165 у інвентары 1928 г., № 4, № 11, № 60 у вопісе 1939 г.). Захоўваўся ў Вялікай сталовай зале (былой Гетманскай) у паўднёвай галерэі. Пасля 1939 г. трапіў у Мінск. У 1944 г. вывезены ў Германію. Вернуты ў Мінск з Берліна ў 1947 годзе. Перададзены ў Польшчу ў 1950 годзе[1].
Зноскі
- ↑ а б Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі : зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі» (Нясвіж, 10 лістапада 2020 г.) і Міжнароднага навуковага семінара «Крыпта князёў Радзівілаў у Нясвіжы: гісторыя, сучасны стан, даследаванні, перспектывы выкарыстання» (Нясвіж, 4 кастрычніка 2019 г.)/ уклад. У. У. Караленак, С. М. Клімаў. — Нясвіж : Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», 2020. 380 с. [16] л. іл.: іл. ISBN 978-985-904-826-5.