Караль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку
Караль Станіслаў «Пане Каханку» Радзівіл (27 лютага 1734, Нясвіж — 21 лістапада 1790, Бяла-Падляска) — ваявода віленскі, староста львоўскі, вялікі мечнік літоўскі, X ардынат на Нясвіжы, VIII ардынат на Алыцы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям'і гетмана Міхаіла «Рыбанькі» і Францішкі Уршулі Вішнявецкай. Вядомы пад прозвішчам «Пане Каханку», як яго называлі паводле любімага выслоўя, з якім ён звяртаўся да ўсіх, не выключаючы і пагарджанага караля — «худапахолка», а таксама дзеля адрознення ад канцлера Караля Станіслава Радзівіла (1669—1719).
З 1752 — вялікі мечнік літоўскі Вялікага Княства Літоўскага, у 1762 стаў ваяводам віленскім. Выступаў супраць партыі Чартарыйскіх. На чале сваіх надворных войскаў уступіў у бітву з рускімі пад Слонімам, але пацярпеў паражэнне і вымушаны быў ратавацца на Валошчыне. Падчас знаходжання ў Дрэздэне прыйшла да яго вестка пра адабранне ў яго чыну ваяводы і сэквестравання яго маёнткаў. Дзякуючы намаганням расійскага пасла Мікалая Рапніна вярнуўся ў краіну і стаў у 1767 генеральным маршалкам Радамскай канфедэрацыі. Выказаўшы прысягу на вернасць каралю Станіславу Аўгусту Панятоўскаму, атрымаў назад ўсе страчаныя ўладанні. У 1768 выступіў праціўнікам гарантыйнага трактату, паводле якога Рэч Паспалітая станавілася расійскім пратэктаратам, і стаў генеральным маршалкам Барскай канфедэрацыі. Калі расійскія войскі з баямі ўзялі Нясвіж і Слуцк, Радзівіл быў вымушаны з'ехаць у Прусію. Да 1777 г. ён знаходзіўся на эміграцыі ў Венгрыі, Турцыі, Чэхіі, Францыі, Венецыі.
Падчас Чатырохгадовага Сойму быў адным з выразнейшых праціўнікаў рэформ, караля і партыі Чартарыйскіх.
3 жніўня 1757 узнагароджаны ордэнам Белага Арла.
Быў жанаты з Марыяй Каралінай Любамірскай, пасля з Тарэзай Каралінай Ржэўскай.
Караль Станіслаў Радзівіл быў найзаможным магнатам Рэчы Паспалітай другой паловы XVIII стагоддзя і адным з найбагацейшых прадстаўнікоў арыстакратыі ў Еўропе. Ягоны маёнтак ахопліваў 16 гарадоў і 683 вёскі, а вакол ягонай асобы вілося шмат легендаў. З аднаго боку Караль Станіслаў быў прадстаўлены як адзін з найбольшых п'яніц і гуляк Саскай эпохі[3], а з іншага — як прыклад шляхетнасці, самарыцянства і патрыятызму. Невымерна багаты і ўплывовы, здабыў сябе сярод шляхты агромністую папулярнасць дзякуючы шчодрасці, сармацкім звычаям, схільнасці да бясед і жартаў, з іншага боку, вядомы быў дзікімі выбрыкамі і раздражняльнасцю.
Цікавасці
[правіць | правіць зыходнік]- Доўгі час па смерці Радзівіла на Палессі хадзілі анекдоты аб дзіўных выпадках з ягонага жыцця.
- Караль Радзівіл быў правобразам стольніка Гарэшкі ў паэме Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш».
- Стваральнікі і асноўныя прадстаўнікі рамантычнай літаратуры — Г. Жэвускі і В. Поль, а затым І. Ходзька і Ю. Крашэўскі — стварылі велізарную галерэю твораў, у якіх галоўным героем быў князь віленскі ваявода і яго прыгоды.
- Неяк улетку Караль Станіслаў хацеў пакатацца на санках. Дзеля гэтага дзядзінец нясвіжскага замку быў пасыпаны соллю і запрэжаны куліг[4]. Адной з ягоных улюбёных забаваў была наступная: плаціў вяскоўцам, каб яны залазілі на дрэвы і кувалі, князь браў зброю і страляў ім у «пятую кропку» перцам.
Зноскі
- ↑ а б Karol Stanisław Radziwiłł zwany Panie Kochanku h. Trąby // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ а б в Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- ↑ Słownik folkloru polskiego pod redakcją J. Krzyżanowskiego. Warszawa
- ↑ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона (1890—1907).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Караль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку
- Дзівосы Пане Каханку
- Pages using the JsonConfig extension
- Ваяводы віленскія
- Мечнікі вялікія літоўскія
- Падчашыі вялікія літоўскія
- Нарадзіліся 27 лютага
- Нарадзіліся ў 1734 годзе
- Нарадзіліся ў Нясвіжы
- Памерлі 21 лістапада
- Памерлі ў 1790 годзе
- Памерлі ў Бяле Падляскай
- Пахаваныя ў крыпце Радзівілаў
- Радзівілы
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна Чорнага арла
- Кавалеры ордэна Святога Губерта
- Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
- Асобы
- Постаці Мірскага замка
- Канфедэраты Чатырохгадовага сойма
- Ардынаты нясвіжскія