Партрэт Караліны Радзівіл з Пацеяў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
невядома
Партрэт Караліны Радзівіл з Пацеяў. 1733–1737
Матэрыял Палатно, алей
Памеры 110 × 71 см
Нацыянальны музей у Варшаве
(інв. MP 4479 MNW[1])

«Партрэт Караліны Радзівіл з Пацеяў» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная ў 1733—1737 гадах. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальным музеі ў Варшаве (інв. MP 4479. MNW). Памер карціны — 110 × 71 см[2].

Партрэт Альбрэхта Уладзіслава Радзівіла (на дальняй сцяне, першы справа) у Вялікай зале Нясвіжскага замка. 1927

Партрэт Караліны Радзівіл з Пацеяў[d] адносіцца да серыі партрэтаў ў лаўровым вянку. Да 1939 г. у калекцыі князёў Радзівілаў у Нясвіжы (№ 141, на партрэце № 170 у інвентары 1834 г.; № 118 у інвентарах 1857 і 1883 гг.; № 138 у інвентары 1928 г.; № 202 у вопісе 1939 г.). Захоўваўся ў Вялікай сталовай зале (былой Гетманскай) у паўднёвай галерэі. Пасля 1939 г. трапіў у Мінск. У 1944 г. вывезены ў Германію. Вернуты ў Мінск з Берліна ў 1947 г. Перададзены ў Польшчу ў 1950 г. У акце перадачы памеры партрэта запісаны памылкова як 58×52[2].

Зноскі

  1. а б https://cyfrowe.mnw.art.pl/en/catalog/509956 Праверана 29 снежня 2020.
  2. а б Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі : зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі» (Нясвіж, 10 лістапада 2020 г.) і Міжнароднага навуковага семінара «Крыпта князёў Радзівілаў у Нясвіжы: гісторыя, сучасны стан, даследаванні, перспектывы выкарыстання» (Нясвіж, 4 кастрычніка 2019 г.)/ уклад. У. У. Караленак, С. М. Клімаў. — Нясвіж : Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», 2020. 380 с. [16] л. іл.: іл. ISBN 978-985-904-826-5.