Партрэт Мацея І Радзівіла
| ||
невядома | ||
Партрэт Мацея І Радзівіла. 1733–1737 | ||
Матэрыял | Палатно, алей | |
---|---|---|
Памеры | 104 × 75 см | |
Нацыянальны музей у Варшаве | ||
(інв. MP 4473 і MP 4473 MNW) |
| ||
невядома | ||
Партрэт Мацея І Радзівіла. 1733–1737 | ||
Матэрыял | Палатно, алей | |
---|---|---|
Памеры | 110 × 74,5 см | |
Нацыянальны музей у Варшаве | ||
(інв. MР 4472 MNW) |
«Партрэт Мацея І Радзівіла» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная ў 1733—1737 гадах. Маецца рэпліка. Абедзве карціны захоўваюцца ў калекцыі Нацыянальнга музея ў Варшаве (інв. МР 4473 і MР 4472. MNW). Памер карцін — 107 × 75 см[1] і 110 × 74,5 см.
Партрэт Мацея І Радзівіла адносіцца да серыі партрэтаў у лаўровым вянку. Да 1939 г. у калекцыі князёў Радзівілаў у Нясвіжы (№ 173 у інвентары 1928 г.; № 211 у вопісе 1939 г.). Захоўваўся ў Вялікай сталовай зале (былой Гетманскай) у паўднёвай галерэі. Пасля 1939 г. трапіў у Мінск. У 1944 г. вывезены ў Германію. У Мінск з Берліна ў 1947 г. вярнулі два партрэты Мацея І Радзівіла з серыі ў лаўровым вянку. Адзін з іх належаў нясвіжскім зборам, другі быў у калекцыі БДМ у Мінску (інв. № 6274/57, пасля пераінвентарызацыі № 2398), паступіўшы ў 1925 г. з Калінінска. Абодва партрэты перададзены ў Польшчу ў 1950 г[1].
Зноскі
- ↑ а б Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі : зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі» (Нясвіж, 10 лістапада 2020 г.) і Міжнароднага навуковага семінара «Крыпта князёў Радзівілаў у Нясвіжы: гісторыя, сучасны стан, даследаванні, перспектывы выкарыстання» (Нясвіж, 4 кастрычніка 2019 г.)/ уклад. У. У. Караленак, С. М. Клімаў. — Нясвіж : Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», 2020. 380 с. [16] л. іл.: іл. ISBN 978-985-904-826-5.