Перайсці да зместу

Партрэт Міхаіла V Казіміра Радзівіла Рыбанькі (карціна Аўгусціна Мірыса)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўгусцін Мірыс[pl]
Партрэт Міхаіла V Казіміра Радзівіла Рыбанькі. да 1762 года
Матэрыял Палатно, алей
Памеры 72,5 × 58,5 см
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
(інв. ЗЖ 219. НММ РБ)

«Партрэт Міхаіла V Казіміра Радзівіла Рыбанькі» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная да 1762 года Аўгусціна Мірыса[pl] (1700—1790). Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (інв. ЗЖ 219. НММ РБ). Памер карціны — 72,5 × 58,5 см[1].

Партрэт адлюстроўвае Міхаіла V Казіміра Радзівіла Рыбаньку. Да 1939 г. у калекцыі князёў Радзівілаў у Нясвіжы. Захоўваўся ў Вялікай сталовай зале (былой Гетманскай) у паўднёвай галерэі. Пасля 1939 г. трапіў у Мінск. У 1944 г. вывезены ў Германію. Вернуты ў Мінск з Берліна ў 1947 годзе[1].

У зборах князёў Радзівілаў у Нясвіжы была і копія ХІХ ст. з гэтага партрэта, якая таксама цяпер захоўваюцца ў калекцыі НММ РБ[1].

Зноскі

  1. а б в Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі : зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі» (Нясвіж, 10 лістапада 2020 г.) і Міжнароднага навуковага семінара «Крыпта князёў Радзівілаў у Нясвіжы: гісторыя, сучасны стан, даследаванні, перспектывы выкарыстання» (Нясвіж, 4 кастрычніка 2019 г.)/ уклад. У. У. Караленак, С. М. Клімаў. — Нясвіж : Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», 2020. 380 с. [16] л. іл.: іл. ISBN 978-985-904-826-5.