Партрэт Мішэля Лек’ена

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партрэт Мішэля Лек’ена. 2-я палова XVIII ст.
Нацыянальны мастацкі музей Беларусі

Партрэт Мішэля Лек’ена — адзін з серыі рэтраспектыўных партрэтаў другой паловы XVIII стагоддзя з прадстаўнікамі дамініканскага ордэна, якія паходзяць з Полацка[1]. Аўтар невядомы. Мастацтвазнавец А. Хадыка прыпісвае аўтарства полацкіх партрэтаў Ігнацію Дарэці (1703—1768)[2]. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі[2].

На партрэце выяўлены выдатны французскі спецыяліст у галіне храналогіі, знаўца класічных і ўсходніх моў Мішэль Лек’ен[en] (1661—1733). На палатне выяўлены вобраз навукоўцы, што тыпалагічна ідзе ад выяў гуманістаў эпох італьянскага Адраджэння. У партрэце адчуваецца кантраст паміж знешняй клерыкальнай формай і ўнутранай сутнасцю чалавека эпохі Асветы, які з пашанай адносіцца да розуму і духоўнай дасканаласці[1].

Зноскі

  1. а б Юлия Юрьевна Захарина, Мария Александровна Шатарова Мастацкая культура Беларусі (па выбару студента) (other). — 2019.
  2. а б Т. У. Явіч. Беларускія мастакі — навучэнцы Полацкай езуіцкай калегіі (акадэміі) // Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі (па выніках навукова-даследчай работы ў 2003 г.). — Полацк: НПГКМЗ, 2004—172 с., іл.