Партрэт Тэафіліі Вішнявецкай
| ||
невядома | ||
Партрэт Тэафіліі Вішнявецкай. 1750-я | ||
Матэрыял | палатно | |
---|---|---|
Тэхніка | алейны жывапіс | |
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск |
Партрэт Тэафіліі Вішнявецкай аўтарства ананімнага мастака[1]. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]На гэтым партрэце Тэафілія апранута па французска-нямецкай модзе[1]. На ёй ружова-чырвоная разразная верхняя сукенка з аксаміту, падбітая і аздобленая па берагах футрам собаля[1]. Шчыльна зашнураваны станік з вострым шніпам у месцы злучэння са спадніцай аздоблены пазалочаным паяском з каштоўнымі камянямі. З-пад верхніх рукавоў сукенкі выступаюць празрыстыя манжэты рукавоў кашулі, упрыгожаныя далікатнай белай вышыўкай. Да правага пляча залатым ланцугом з устаўкамі каштоўных камянёў і залатой брошкай з камянямі прышпілена мантыя на гарнастаевым падбоі . Ніжняя вузкая спадніца надзета на падбітыя набедраныя валікі. Яна ўпрыгожана багатай вышыўкай і фальбонай з залатых махроў[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5
- Высоцкая Н. Ф. Жывапіс барока Беларусі. — Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2003. — С. 69-70. — 304 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0253-9.