Перайсці да зместу

Партыя камуністаў Рэспублікі Малдова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партыя камуністаў Рэспублікі Малдова
малд.: Partidului Comunistilor din Republica Moldova, PCRM
Выява лагатыпа
Лідар Уладзімір Варонін
Дата заснавання 22 кастрычніка 1993
Штаб-кватэра Малдова, Кішынёў, вул. Нікалае Ёрга, 11
Краіна
Ідэалогія камунізм
Інтэрнацыянал Еўрапейскія левыя[en], СКП-КПСС
Колькасць членаў каля 30 000 (сакавік 2011)
Месцаў у парламенце
8 / 101
Месцаў у муніцыпальных і раённых саветах
47 / 1108
Партыйны друк штотыднёвая газета «Камуніст»
Сайт pcrm.md
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Партыя камуністаў Рэспублікі Малдова (малд.: Partidul Comuniştilor din Republica Moldova) — адна з палітычных партый Малдовы. З 1998 па 2014 год з’яўлялася самай буйной партыяй у складзе малдаўскага парламента. У 20012009 гадах знаходзілася пры ўладзе ў краіне, маючы большасць месцаў у парламенце. Станам на 2025 год партыя займае 8 месцаў (з 101) у парламенце і знаходзіцца ў апазіцыі да кіроўнай партыі. Адзіная камуністычная партыя ў краінах былога СССР, якая здолела стаць кіруючай. Уваходзіць у склад партыі еўрапейскіх левых[en] і СКП-КПСС.

Праграма партыі

[правіць | правіць зыходнік]

У праграме ПКРМ заяўляецца пра прыхільнасць каштоўнасцям камунізму і інтэрнацыяналізму. Аж да выбараў 2001 года сярод галоўных кірункаў палітыкі ПКРМ значылася збліжэнне з Расіяй, аднак па меры знаходжання камуністаў ва ўладзе ў іх дзейнасці сталі ўзмацняцца акцэнты на еўрапейскую інтэграцыю і збліжэнне з Еўрасаюзам.

Праграма партыі на парламенцкіх выбарах 2009 года

[правіць | правіць зыходнік]

У праграму партыі на перыяд 2009—2013 гг. уваходзіць чатыры стратэгічныя прыярытэты:

  • пабудова сацыяльнай дзяржавы,
  • эканамічнае абнаўленне,
  • інтэграцыйная адкрытасць,
  • бяспека краіны і грамадзянскае адзінства.

Праграма партыі на датэрміновых парламенцкіх выбарах 2010 года

[правіць | правіць зыходнік]

У праграму партыі на перыяд 2010—2015 гг. уваходзіць тры стратэгічныя прыярытэты:

  • Сацыяльная рэканструкцыя:
  1. развіццё страхавой медыцыны
  2. план чалавечага развіцця
  3. аднаўленне сацыяльных гарантый
  4. абарона мацярынства
  • Эканамічная мадэрнізацыя:
  1. субсідаванне сельскай гаспадаркі
  2. мадэрнізацыя інфраструктуры
  3. прыцягненне капіталу
  • Бяспека і грамадзянскае адзінства:
  1. еўрапейскія волі і стандарты
  2. стратэгічнае партнёрства з Расіяй
  3. малдаўская ідэнтычнасць
  4. тэрытарыяльная цэласць Малдовы