Партыя народнай згоды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партыя народнай згоды
Дата заснавання 11 красавіка 1992
Дата роспуску 1996
Краіна

Партыя народнай згоды - палітычная партыя Беларусі левай арыентацыі. Заснавана 11 красавіка 1992 г. ініцыятыўнай групай парламенцкай фракцыі "Дэмакратычныя рэформы" (былая група "Камуністы за дэмакратыю і прагрэс"). Сярод заснавальнікаў былі палітык Г. Карпенка, які пазней няўдала спрабаваў выставіць сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбраха 1994 г., паэт А. Алпееў і інш[1]. З 1996 г. аб'ядналася з БСДГ і з гэтага часу існуе пад назвай Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай Згоды[2].

Зноскі

  1. паводле ПАРТИЯ НАРОДНОГО ЗГОДЫ (ПНЗ)//Лабиринт. База данных
  2. Пры расследаванні карэспандэнта Тэлеграфа ў 2012 г. высветлілася, што ў Палацы шахмат і шашак па вуліцы Карла Маркса, 10, дзе павінен знаходзіцца офіс СДПНЗ, ніколі пра гэтую партыі не чулі. Па словах вахцёра, у будынку размешчаны толькі офіс газеты «Спартыўная панарама». Характэрна, што сайт Мінюста Рэспублікі Беларусь не падае ніякага тэлефона партыі. Гл.: Куда пропали белорусские партии?//Тelegraf.by

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Социал-демократическая партия Народного Согласия // Сайт "Картотека"