Аляксандр Мікалаевіч Алпееў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Мікалаевіч Алпееў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 29 кастрычніка 1946(1946-10-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 кастрычніка 2017(2017-10-11) (70 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, публіцыст, гісторык, выкладчык

Аляксандр Мікалаевіч Алпееў (29 кастрычніка 1946, в. Рудня, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць11 кастрычніка 2017[1], Мінск) — беларускі паэт, публіцыст, навуковец, праваслаўны актывіст, генеральны дырэктар МГЭІ[2], адзін з кіраўнікоў ЗАТ «Веды».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1957—1960 гг. — вучоба ў Грэбенскай сельскай школе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1964 г. скончыў сярэднюю школу ў г. Жыткавічы Гомельскай вобласці і пачаў працаваць настаўнікам фізкультуры ў Грэбенскай васьмігадовай школе.

У 1965—1968 гг. — служба ў Савецкай арміі (група савецкіх войскаў у Германіі) у якасці аператара-вылічальніка 3-га дывізіёна 181-й гвардзейскай ракетнай брыгады (г. Ютэборг). У 1968—1973 гг. — вучоба на гістарычным факультэце БДУ.

У 1975—1976 гг. — служба ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі Беларускай ССР.

З 1979 г. — вучоба ў аспірантуры БДУ, абарона дысертацыі[3]

У 1973—1980 гг. — выкладчык, у 1980—1993 гг. — дацэнт кафедры гісторыі КПСС гуманітарных факультэтаў БДУ.

11 красавіка 1992 г. быў адным са стваральнікаў і кіраўнікоў Партыі народнай згоды.

У 1994 г. арганізаваў і ўзначаліў Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут (МГЭІ).

У 1995 г. стварыў грамадскія арганізацыі: Беларускую акадэмію грамадскіх навук[4] (БАГН), Беларускі рух у абарону народа[5] (БРАН) і Беларускі цэнтр падтрымкі хрысціянскай культуры[6][7] (БЦПХК).

У 1996 г. узначаліў рэдакцыйную раду часопіса «Гуманітарна-эканамічны веснік» і быў абраны акадэмікам Міжнароднай кадравай Акадэміі (г. Кіеў).

11 кастрычніка 2017 г. памёр у Мінску[8].

Творы[правіць | правіць зыходнік]

А. М. Алпееў выдаў шэраг паэтычных і публіцыстычных твораў на рускай і беларускай мовах, якія былі часткова перакладзены на англійскую і іншыя замежныя мовы. На вершы А. Алпеева напісана некалькі песень.

Публіцыстыка[правіць | правіць зыходнік]

  • Мы — народ… XX век [Текст] : ист.-публицист. эссе, стихи / Алпеев А. Н. — 3-е изд., перераб. и доп. — Мн. : ЗАО «Веды», 1999. — 196 с.
  • …И не было завтра [Текст] : ист.-публицист. эссе / А. Н. Алпеев. — Мн. : ЗАО «Веды», 2000. — 146 с.
  • Земля моя — судьба моя… [Текст] : ист.-публицист. эссе / А. Н. Алпеев; [Предисл. И. Колоса]. — Мн. : ЗАО «Веды», 2002. — 143, [2] с. (ёсць пераклад на англ.)
  • Раздумья о судьбах Отечества [Текст] / А. Н. Алпеев; [Авт. вступ. ст. И. Колос]. — Мн. : Веды, 2003. — 326 с.
  • На изломе истории [Текст] / А. Н. Алпеев. — Мн. : Веды, 2004. — 156 с.
  • Правда жизни. Раздумья о войне через призму времени [Текст] / А. Н. Алпеев // Третье дыхание: литературный альманах. Выпуск LXXVI / Сост. А. Каныкин. — М. : Интер-Весы, 2009. — С. 254—267.
  • Я помню жизнь … [Текст] : трилогия. Книга I. Раздумья о судьбах Отечества / А. Н. Алпеев; [Авт. вступ. ст. И. Колос]. — М. : Филиал Военного издательства МО РФ, 2009. — 368 с.
  • Земля благословенна / А. Н. Алпеев. — Минск : Белпринт, 2013. — 236 с.
  • А. Алпеев. Знания, духовность, профессионализм // СБ-Беларусь сегодня, 15 МАЯ 2008 г.

Паэзія[правіць | правіць зыходнік]

  • Любить — это жить [Текст] / А. Н. Алпеев. — Минск : Гуманитарно-экономический негосударственный институт : ТетраСистемс, 1997. — 40 с.
  • В Беларусь я влюблен … : избранное [Текст] / А. Н. Алпеев; [вступительные статьи: Т. М. Алпеева, М. П. Дрынеўскі]. — Минск : В. Хурсик, 2006.- 167 с.
  • Святая лазурь: избранное [Текст] /А. Н. Алпеев-Коцубинский.- Минск: «Белпринт», 2011. — 160 с. (ёсць пер. на некалькі еўрапейскіх моў)
  • ЖИЗНЬ — ЛЮБОВЬ. LIFE IS LOVE / Александр Алпеев / Alexander Alpeev, Vilnius. UAB «Petro ofsetas», 2012—444 с.
  • ЛЮБОВЬ И ВЕЧНОСТЬ. Песни на стихи поэта Александра Алпеева/ Александр Алпеев.- Минск: «Ковчег», нотное издание, 2014—208 с.

Скандал з Уладзімірам Кумцом[правіць | правіць зыходнік]

Падчас выбарчай кампаніі 2010 года з МГЭІ быў адлічаны студэнт 5 курса Уладзімір Кумец  (англ.), які быў супрацоўнікам штаба Уладзіміра Някляева. Паводле Кумца  (англ.), яго адзнаку па англійскай мове пераправілі з «9» (выдатна) на «3» (незадавальняюча) і першыя спробы разабрацца з сітуацыяй, якія ўключалі размову Кумца з Алпеевым, скончыліся тым, што Кумца адмовіліся аднавіць у ВНУ. Актывіст дабіўся ўнясення рэктара МГЭІ Тамары Алпеевай у спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, і распачаў судовае разбіральніцтва з ВНУ. Журналіст «БелГазеты» Максім Івашчанка спрабаваў атрымаць каментарый Алпеева наконт канфлікту, але сустрэцца з ім не атрымалася, нават з боку адміністрацыі МГЭІ былі спробы псіхалагічнага ціску на карэспандэнта, па словах Івашчанка[9]. Пасля візіту Някляева да Алпеева апошні паабяцаў разабрацца з сітуацыяй, і ў выніку Кумец  (англ.) быў адноўлены на 5 курсе МГЭІ, а настаўнікі, якія, паводле Алпеева, адмыслова змянілі запіс адзнакі, былі звольнены з МГЭІ[10].

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

  • Міжнароднай кадравай акадэміяй узнагароджаны залатым медалём за заслугі ў адукацыі (1999)
  • ганаровы знак Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук: «За заслугі ў развіцці навукі і эканомікі Расіі» (2005)
  • акадэмік Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук (2005)
  • Ганаровая грамата Міжнароднага Алімпійскага камітэта (2006)
  • ганаровы знак «Георгія Пераможцы» Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук (2007),
  • Еўрапейскім цэнтрам навукі і Оксфардскім універсітэтам (Англія) узнагароджаны медалём Сакрата за выдатныя заслугі ў інтэлектуальным развіцці сусветнай супольнасці (2007)
  • ганаровы знак «Андрэя Першазванага» Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук (2008)
  • Маскоўскай гарадской арганізацыяй саюза пісьменнікаў Расіі узнагароджаны Залатым Ясенінскай медалём за выдатныя дасягненні ў галіне літаратуры і паэзіі (2008).
  • сапраўдны ганаровы члена Сусветнай праваслаўнай Духоўнай акадэміі (2008)
  • крыж Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук «За заслугі» (2009)
  • Усерасійская літаратурная прэмія імя А. С. Грыбаедава (2009)[11].

Зноскі

  1. На 71-м году ушел из жизни Александр Николаевич Алпеев // Сайт МГЭІ
  2. Алпеев Александр Николаевич//Сайт МГЭІ
  3. Алпеев А. Н. Деятельность коммунистической партии Белоруссии по развитию тяжелой промышленности в республике (1966—1970 гг.) автореф. дис. … канд. истор. наук: 07.00.01, Белорусский государственный университет имени В. И. Ленина. Минск, 1979 . — 20 с.
  4. Беларуская акадэмія грамадскіх навук(недаступная спасылка)// сайт NGO.BY
  5. Беларускі рух у абарону народа(недаступная спасылка)// сайт NGO.BY
  6. Беларускі цэнтр падтрымкі хрысціянскай культуры Архівавана 4 красавіка 2017.// сайт NGO.BY
  7. Беларуская акадэмія грамадскіх навук і Беларускі цэнтр падтрымкі хрысціянскай культуры зарэгістраваны па адным адрасе: 220013, г. Мінск, вул. Броўкі, 22-404
  8. На 71-м году ушел из жизни Александр Николаевич Алпеев // Сайт МГЭІ
  9. Максим ИВАЩЕНКО Всем пришёл Кумец// БелГазета № 8 (782) 28 февраля 2011 г.
  10. Зміцер Лукашук Някляеў аднавіў актывіста «Гавары праўду!» у ВНУ(недаступная спасылка) // TUT.BY
  11. Паводле звестак на афіцыйным сайце А. Алпеева:Основные даты жизни и деятельности//Сайт А. М. Алпеева

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]