Генадзь Дзмітрыевіч Карпенка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Генадзь Карпенка
Belarus coa.png Віцэ-спікер Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь
1995 — 1996
Прэм’ер-міністр: Міхаіл Чыгір
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Мэр Маладзечна
1991 — 1994
 
Партыя: АГП
Адукацыя:
Навуковая ступень: доктар тэхнічных навук
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 17 верасня 1949(1949-09-17)
Смерць: 6 красавіка 1999(1999-04-06) (49 гадоў)
Жонка: Людміла Карпенка

Генадзь Дзмітрыевіч Карпе́нка (17 верасня 1949, Мінск — 6 красавіка 1999, Мінск) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, навуковец у вобласці тэхналогіі новых матэрыялаў і пакрыццяў. Доктар тэхнічных навук[1] (1990), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1991), Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1994).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1972). У 1972—1983 — стажор-даследчык, інжынер, старэйшы інжынер, загадчык групай, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута ядзернай энергетыкі АН БССР, у 1983—1987 — загадчык аддзелам Беларускага НДІ парашковай металургіі, у 1987—1990 — дырэктар Маладзечнанскага завода парашковай металургіі. У 1990—1996 дэпутат ВС БССР XII склікання і ВС РБ XIII склікання, у 1990—1992 — старшыня камісіі па навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе ВС БССР. У 1991—1994 — старшыня Маладзечанскага гарвыканкама. Выстаўляў сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах 1994 году, але не атрымаў падтрымкі ў сваёй партыі. Як дэпутат ВС РБ XIII склікання, а ў 1996 — намеснік Старшыні ВС РБ, кіраваў спробай імпічменту прэзідэнта А. Р. Лукашэнкі (1996). Кіраўнік Нацыянальнага выканаўчага камітэту (1998). Перад 1999 Генадзь Карпенка лічыўся лідэрам беларускай апазіцыі і найбольш верагодным апазіцыйным кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах 1999 году.

31.3.1999 Генадзь Карпенка быў дастаўлены ў 9-ю Мінскую клінічную бальніцу з дыягназам «крывацёк у мозг». 1.4.1999 яму зроблена аперацыя па выдаленні гематомы. Знаходзіўся ў рэанімацыйным аддзяленні ў несвядомым стане і 6.4.1999, у 7 гадз. раніцы, памёр. Смерць Генадзя Карпенкі была нечаканай, некаторыя сцвярджаюць, што перад гэтым ён ніколі не скардзіўся на стан здароўя. У асяродзі беларускай апазіцыі існуе меркаванне, што смерць Генадзя Карпенкі звязаная са знікненнем Юрыя Захаранкі і Віктара Ганчара[2].

Г. Карпенка распрацаваў тэхналогіі ядзерных матэрыялаў на аснове дыяксідаў урана і хрому, якія ўкаранёныя ў адмысловай тэхніцы. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваныя новыя тэхналагічныя працэсы атрымання вакуумных пакрыццяў з зададзеным комплексам фізіка-механічных уласцівасцяў, а таксама створаны шэраг прамысловых усталёвак для іх атрымання. Аўтар больш 100 навуковых прац, у т.л. 1 манаграфіі і 40 вынаходніцтваў.

Будучы на пасаде старшыні Маладзечанскага гарвыканкама (1991—1994) правёў у горадзе значныя эканамічныя пераўтварэнні, ініцыяваў правядзенне музычнага і тэатральнага фестываляў, стварэнне футбольнага клубу, карэнным чынам дэсаветызаваў гарадскую тапаніміку.

Лаўрэат Дзяржаўная прэмія БССР (1986) за распрацоўку і стварэнне новых тэхналагічных працэсаў і абсталявання для нанясення тонкаплёнкавых пакрыццяў метадам іённа-прамянёвай апрацоўкі і іх шырокае ўкараненне ў народную гаспадарку БССР.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

(асноўныя працы)

  • Структура и методы формирования износостойких поверхностных слоев. М., 1992 (совм. с А. В. Белым, Н. К. Мышкиным).

Зноскі

  1. Тэма з тэхналогіі матэрыялаў.
  2. Два гады таму памёр Генадзь Карпенка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гиль Н. С. «У времени в плену». — М.: Можайск-Терра, 2001. — 224 с. ISBN 5-7542-0084-6
  • Карпенка Генадзій Дзмітрыевіч // Афіцыйны вэб-сайт НАН Беларусі :Члены акадэміі: Памяці вучонага — Эл.рэсурс nasb.gov.by