Парэміялогія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Парэміялогія (стар.-грэч.: παροιμία paroimiaπαροιμία paroimia — прытча, прыказка і λόγος logos — слова, вучэнне) — падраздзел фразеалогіі, раздзел філалогіі, прысвечаны вывучэнню і класіфікацыі парэмій — прыказак, прыказачных выразаў, антыпрыказак, прымавак, велерызмаў, дэвізаў, слоганаў, афарызмаў, максім, загадак, прыкмет і іншых выслоўяў, асноўным прызначэннем якіх з'яўляецца кароткі вобразны вербальны выраз традыцыйных каштоўнасцяў і поглядаў, заснаваных на жыццёвым вопыце групы, народа і т . п.

Парэміі — асаблівыя адзінкі і знакі мовы, неабходныя элементы зносін людзей. Гэтыя знакі перадаюць спецыфічную інфармацыю, абазначаюць тыповыя жыццёвыя і ментальныя сітуацыі або адносіны паміж тымі ці іншымі аб'ектамі.

Парэміі ўсіх народаў свету перадаюць адны і тыя ж тыпавыя сітуацыі, маюць падобны лагічны змест, адрозніваючыся толькі вобразамі (дэталямі, рэаліямі), з дапамогай якіх перадаецца лагічны змест.

Нягледзячы на адзін старажытнагрэчаскі корань слова парэмія і парымія ў беларускай мове азначаюць розныя паняцці.

Парэміялогія цесна звязана з пареміяграфіяй — дысцыплінай, якая займаецца зборам, захоўваннем і апрацоўкай матэрыялаў для даследаванняў парэміёлагаў.

Параўнальная (кампаратыўная) парэміялогія займаецца вывучэннем парэмій ў розных мовах і культурах.


Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Пермяков Г. Л. Основы структурной паремологии. — М.: Наука, 1988. — 236 с — (Исследования по литературе и фольклору Востока). — Формат: pdf, 26 Мб.