Парэцкі сельсавет (Лідскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Парэцкі сельсавет
Краіна БССР
Уваходзіў у Лідскі раён
Уключаў 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Парэчча
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 26 чэрвеня 1965

Парэ́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Парэчча.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Лідскага раёна. 26 чэрвеня 1965 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Беліцкага сельсавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў: Баяры-Смалоцкія, Збляны, Краснае, Лазяны, Лайкаўшчызна, Парэчча, Пацукі, Пішчоўцы і Сідараўцы.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.