Пацукі (Лідскі раён)
Выгляд
Вёска
Пацукі
|
Пацукі́[1] (трансліт.: Pacuki, руск.: Пацуки) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Беліцкага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1662 годзе згадваецца ў складзе Лідскага павету ВКЛ[2]. Паводле падымнага рэестра шляхты Лідскага павета 1728 года фальварак Пацукі ці Смолач уласнасць Пятра Гаўрулевіча. Вопіс парафій Лідскага дэканата ў 1784 годзе згадвае вёску Пацукі ў Няцецкай парафіі як уласнасць Бушчынскага[3].
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
Да 26 чэрвеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Парэцкага сельсавета[4].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ LVIA, f. SA, b. 1
- ↑ pawet.net
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх