У матылька жоўта-карычневыя пярэднія крылы з белаватымі плямамі, размах крылаў 14-17 мм. Вусені эменьваюць афарбоўку, спачатку яны чырванаватыя, потым становяцца жоўтымі.
Вусені пашкоджваюць ягады і пупышкі парэчак. У першы год матылькі, што вылятаюць у канцы цвіцення парэчак і ўтварэння эавязі, адкладваюць яйцы ў мякаць эялёных ягад. Лічынкі, якія адраджаюцца, жывяцца ўнутры і выядаюць насенне. Ягады заўчасна чырванеюць і добра прыкметны сярод непаспелых (зялёных). Затым вусені адыходзяць на зімоўку.
Ранняй вясной наступнага года ў фазу набракання пупышак вусені выходзяць з месцаў эімоўкі, угрызаюцца ў пупышкі і выядаюць іх змесціва. За перыяд жыўлення кожны вусень пашкоджвае да 7 пупышак. Парасткі з пашкоджанымі пупышкамі маюць выгляд абпаленых.
Найбольш моцна пашкоджваюцца раннія сарты. Пры моцным размнажэнні молі вусені могуць знішчыць усе пупышкі, што прыводэіць да агалення кустоў і поўнай страты ўраджаю.
Меры барацьбы: выразанне і спальванне восенню сухіх парасткаў і пянькоў, дзе зімуюць вусені; знішчэнне пад кустамі ўсіх раслінных рэшткаў; апырскванне кустоў у фазу набракання пупышак хімікатамі.