Парэчкі залацістыя
Парэчкі залацістыя | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Ribes aureum Pursh | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
Ribes odoratum
| |||||||||||||||||
|
Парэ́чкі залацістыя, Парэчкі залатыя[1] (Ribes aureum) — від раслін сямейства агрэставых.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Парэчкі залацістыя — прамастаячая куставая расліна 180—270 см вышынёй.
Лісце — супраціўнае, трохлопасцевае. Лопасці закругленыя, жылкаванне пальчастае. Можа дасягаць 5 см у шырыню, чаранок прыкладна такой жа даўжыні, што і ліставая пласцінка.
Ад 5 да 15 кветак сабраны ў гронку каля 8 см даўжынёй, заўсёды маюць прылісткі, на якіх знаходзяцца валасінкі і залозы. Тонкія жоўтыя кветкі без паху, маюць 5 завостраных чашалісцікаў і 5 жоўтых пялёсткаў, якія з узростам набываюць чырвонага колеру.
Плод — круглая аранжавая або жоўтая валасістая ягада каля 0,5 см у дыяметры.
Распаўсюджанне і выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Радзіма віду — Паўночная Амерыка, дзе ён цвіце з лютага па красавік.
Можа выкарыстоўвацца як дэкаратыўная расліна.
Таксанамія
[правіць | правіць зыходнік]Від Парэчкі залацістыя ўваходзіць у род Парэчкі (Ribes) сямейства Агрэставыя (Grossulariaceae) парадку Каменяломнікакветныя (Saxifragales).
яшчэ 14 сямействаў (па Сістэме APG III) |
||||||||||||
парадак Каменяломнікакветныя | від Парэчкі залацістыя | |||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | семейство Агрэставыя | род Парэчкі |
||||||||||
яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (па Сістэме APG III) |
яшчэ каля 150 відаў | |||||||||||
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 111. — 160 с. — 2 350 экз.