Агрэст

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Агрэст
Wilde kruisbes (Ribes uva-crispa wild plant).jpg
Агульны выгляд пладаноснай расліны ў прыродзе
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ribes uva-crispa L., 1753

Сінонімы
Grossularia reclinata
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  504800
NCBI  135518
EOL  489744
GRIN  t:31874
IPNI  793052
TPL  kew-2426619

Агрэ́ст, Агрэ́ст адхі́лены, Аграст[3][4] (лац.: Ribes grossularia, Ribes uva-crispa) — від шматгадовых раслін, сямейства агрэставых (Grossulariaceae), рода Парэчка (Ribes), падрода Grossularia (Агрэст), які часам разглядаюць як асобны род: Grossularia Mill..

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Лацінская назва паходзіць ад французскага groseillier à maquereaux — «парэчкі для макрэлі» (у французскай кухні гатуюць макрэль у агрэставым соусе).

Беларускамоўныя назвы ўключаюць такія, як агрэст адхілены, аграст, агрэст, ягрыст[5], крыжоўнік, ягрус, ягруст[3], ягрэст[6].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Ягаднае шматгадовае кустоўе з парасткамі, пакрытымі шыпамі. Вышыня кустоў 60—120 см. Лісце з тупаватымі зубчастымі лопасцямі. Кветкі зеленаватыя, белыя або чырванаватыя. Суквецці — 1—3-кветныя гронкі на ўкарочаных парастках. Ягады голыя або апушаныя, белыя, жоўтыя, зялёныя, чырвоныя, пурпуровыя. Маюць цукраў 5—12 %, арганічных кіслот 1—2 %, пекцінавыя рэчывы, вітамін С, карацін.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Агрэст адхілены на паштовай марцы

Дзікі агрэст зрэдку трапляецца па схілах, сярод хмызнякоў. Вырошчваецца ў краінах умеранага клімату. У Беларусі пашыраны агрэст звычайны, ці еўрапейскі — родапачынальнік большасці культурных сартоў. Як ягадная культура вядомы на тэрыторыях усходніх славян з XI стагоддзя. Набыў шырокае распаўсюджанне ў Беларусі ў XIX стагоддзі, калі пачалі культывавацца заходнееўрапейскія сарты.

Агратэхніка[правіць | правіць зыходнік]

Пладанасіць пачынае на трэці год. Размнажаецца насеннем, чаранкамі, парасткамі. Добра расце на ахаваных ад халодных вятроў участках з дастаткова вільготнымі, угноенымі сугліністымі глебамі.

Асноўныя шкоднікі і хваробы[правіць | правіць зыходнік]

Сярод шкоднікаў пільшчыкі (у тым ліку Pteronidea ribesi і Nematus ribesii), агрэставы пядзенік (Abraxas grossulariata), Zophodia grossulariella.

Хваробы: сопкая раса, іржа, антракноз(руск.) бел., септарыёз.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

У ежу ідуць ягады круглай ці падоўжанай формы, часам пакрытыя валаскамі. Ягады змяшчаюць да 9 % цукроў (фруктоза і глюкоза), арганічныя кіслоты, мінеральныя рэчывы (фосфар, жалеза, кальцый, да 260 мг% калію, медзь), пектынавыя і дубільныя рэчывы, 30 мг% вітаміну C (не менш чым у лімоне), карацін, вітаміны B1, P, E.

Найбольш традыцыйнымі лічацца гатункі англійскі жоўты (ягады зеленавата-жоўтыя на пачатку выспявання, спелыя ягады маюць бурштынава-жоўты колер), варшаўскі (спелыя ягады маюць чырвоны колер), зялёны бутэлечны (цёмна-зялёныя ягады з чырванавата-карычневымі кропкамі па жылках, не маюць валаскоў). Спажываюць у сырым выглядзе (толькі спелыя, мяккія, з характэрным для гатунку колерам). Прыдаецца для гатавання джэмаў, канфіцюраў, жэле, мармеладаў, кампотаў, сочыва, павідла, засушкі (для гатавання лепш надаюцца недаспелыя, яшчэ цвёрдыя ягады). Сушаны агрэст ужываюць для мясных і рыбных соусаў. Таксама з агрэсту робяць шыпучае віно, наліўкі. У «Літоўскай гаспадыні» згадваецца спосаб захавання агрэсту на зіму. Захаваны агрэст выкарыстоўваюць для пенак: ягады агрэсту вараць у вадзе да мяккасці, праціраюць праз сіта, атрыманым мармеладам запраўляюць пенкі, узбітыя з бялкоў, дадаўшы ваніль.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 3,0 3,1 Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 61. — 160 с. — 2350 экз.
  4. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  5. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  6. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]