Паскаль Мендзі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Паскаль Мендзі
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 11 студзеня 1979(1979-01-11)[1] (40 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Сенегала Сенегал
Рост 173 см
Вага 69 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2001 — 2002 Сцяг Сенегала Жанна д’Арк (Дакар)
2003 — 2006 Сцяг Расіі Дынама (Масква) 50 (1)
2007 — 2008 Сцяг Літвы Каўнас 39 (3)
2009 Сцяг Францыі Нуазі-ле-Сек 12 (1)
2009 — 2010 Сцяг Францыі Альфарвіль 1 (0)
2010 — 2011 Сцяг Беларусі Партызан (Мінск) 20 (1)
2011   Сцяг Беларусі Дынама (Брэст) 31 (1)
2012 — 2013 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 41 (0)
2014 Сцяг Сенегала Мбур Петыт Кот
Нацыянальная зборная**
2006 — 2008 Сцяг Сенегала Сенегал 10 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 мая 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012.

Паскаль Мендзі (фр.: Pascal Mendy; нар. 11 студзеня 1979, Дакар, Сенегал) — былы сенегальскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Сенегала (2006—2008).

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў кар’еру на радзіме, гуляў за тагачаснага чэмпіёна клуб «Жанна д’Арк». У 2003 годзе перайшоў у маскоўскае «Дынама», пасля гуляў у Літве за «Каўнас». У 2009—2010 гадах гуляў за французскія клубы ніжэйшых дывізіёнаў, а ў маі 2010 года трапіў у мінскі «Партызан», які не здолеў выратаваць ад вылету ў першую лігу. Сезон 2011 правёў у арэндзе ў брэсцкім «Дынама».

У сакавіку 2012 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ». У сезоне 2012 быў трывалым іграком асновы, а ў наступным сезоне стаў рэдка з’яўляцца на полі. У выніку ў студзені 2014 года пакінуў жодзінскі клуб[2].

З восені 2014 года вярнуўся на радзіму і стаў выступаць за клуб «Мбур Петыт Кот», у складзе якога і завяршыў кар’еру.

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за нацыянальную зборную Сенегала на працягу 2006—2008.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Pascal Mendy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Паскаль Менди покинул «Торпедо-БелАЗ»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]